Міністэрства прапаганды дзэн-бульбізму інфармуе

Day 2,709, 12:51 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Вітанкі, яснавяльможныя паны-беларусы й усе тыя іншаземцы, што да нашай лапцюжнай прывалебнасьці асаблівую цікавасьць ды імпэт маюць!

Як, магчыма, некаторыя з вас памятаюць мая сьціплая персона ўжо колькі тыдняў займае ўтюльную пасаду міністра прапагнады дзэн-бульбізму. Увесь гэты час я займаўся прапагандай у адпаведнасьці з прынцыпамі самаго дзэн-бульбізму, а дакладней сядзеў і чакаў таго часу, калі ідэя заваюе сьвет сама сабой. Тым ня меньш сёння раніцай пульсацыя дхарм склалася ў слова "трэба" і я вырашыў, што прысьпеў час напісаць артыкул (а таксама раздаць булак, але булкі я, вядома, раздаваць ня буду, бо лянота ж).

У адным са сваіх папярэдных артыкулаў я пазнаёміў паважанае грамадства з асноўнымі прынцыпамі дзэн-бульбізму - натуральнай філасофіі й асновай сьветаўспрымання беларуса. Дзэн-бульбізм, як прагрэсіўная рэлігійна-філасофская канцэпцыя, ня мае патрэбы ў складаных рытуалах, абрадах ды сьвятарах, але ж такую патрэбу маюць самі людзі й таму за час існавання беларусаў склалася даволі ўстойлівая сістэма ўзаемадзеяння нашых продкаў з астральнымі сферамі, зь якой я хочу караценька пазнаёміць паважаных чытачоў (тым больш, што сённяшні дзень для гэтага цудоўна падыходзіць).



Дык вось, ва ўяўленні беларуса (як, дарэчы, і ў большасьці іншых народаў) сьвет падзяляецца на "гэты" і "той" альбо іншасьвет, які таксама ў найбольш архаічных выпадках называюць выраем і зьвязваюць з тым цёплым месцам, куды штовосень драпаюць птушкі ад надыходзячых маразоў. Памёрлы беларус трапляе ў іншасьвет, пра які дакладна нічога не вядома, але лічыцца, што там чалавек пазбаўляецца ўсялякага фізічнага болю (што лягічна, бо боль прывязана да нэрвовай сістэмы памёрлага цела) й атрымлівае заслужаны адпачынак, то бок ніякай табе працы, хіба толькі калі дзеля ўласнай забавы. Ад самага ўваходу ў іншасьвет чалавека сустракаюць яго дзяды. Спадзяюся, ня трэба тлумачыць, што дзяды гэта не старыя барадатыя дзядзькі. У дадзеным выпадку гэты тэрмін азначае нешта кшталту духаў продкаў і таму памёрлыя бабы й нават дзеці гэта таксама дзяды. Такім чынам памёрлы сам далучаецца да дзядоў. Пасмяротны досьвед беларусаў у гэтым пляне карэлюе з пасьмяротным досьведам іншых народаў зямлі, бо сустрэчы апасля сьмерці раней памёрлых родзічаў апісваюць ва ўсіх кутках сьвету. Праўда ня ўсе маюць для такіх сустракаючых асобны тэрмін, але, насамрэч, для з'яўлення такога тэрміна ёсьць практычная нагода, аб чым я зараз і раскажу. Справа ў тым, што для беларуса сьмерць гэта дарога не з аднабаковым рухам. Прынамсі, у народным календары ё шэраг дат, калі наш сьвет і іншасьвет сустракаюцца, і мяжа паміж імі ў такія дні можа быць пераадолена з таго ці іншага боку. Перш за ўсё гэта здараецца на Дзяды, адмысловае сьвята якое называецца як і самі духі памёрлых (назавём гэта ўмоўна так, каб выпадковы пан-іншаземец, які, магчыма, чытае гэтыя радкі зразумеў, што да чаго, нам-та, браты-гуды, усё зразумела й так😉). Натуральна дзяды адзначаюцца чатыры разы на год (але тут магчымыя мясцовыя варыяцыі).

Лічыцца, што ў гэты дзень дзяды наведваюцца ў госьцейкі да сваіх жывых родзічаў. Часам дзяды ўяўляліся такімі жа, як і жывыя людзі, але ня бачнымі для жывых, альбо ўвасобленымі ў якіх-небудзь лятучых казурак. Як бы там не было але на сьвята дзядоў яны здольныя узаемадзейнічаць з нашым сьветам, таму сустрэць і пачаставаць дзядоў у такi дзень было справай першай неабходнасьці для кожнага беларуса. Нажаль, зараз гэты звычай амаль паўсюдна забыты й выціснуты з ужытку піндоса-камуністычнымі сьвятамі 8 сакавіка й 1 траўня, нямецкім новым годам і савецкім днём перамогі. Трэба ўзгадаць, што дзяды могуць наведваць толькі тыя хаты, у якіх гасьцілі пры жыцці, таму спрадвек для кожнага беларуса пераезд быў трагедыяй лякальнага масштабу. З іншага боку старыя заўжды імкнуліся перад сьмерцю пагасьціць у сваіх дзяцей, каб мага было адшукаць шлях да іх жытла ў пасмяротным жыцці. Спадзяюся, зразумела, што дзяды не з'яўляюцца якой-небудзь нежыццю, як яе ўяўляюць у сучаснай поп-культуры, не з'яўляюцца яны й прывідамі ці ценямі. Гэта тыя ж самыя людзі, проста жывуць яны ў іншым сьвеце, таму счустрэча з імі лічылася справай сьветлай, радаснай і жаданай, без залішняга смутку ці тым больш страху.

Здавалася б пры чым тут е-рэпка? Але не сьпяшайся грукаць куды трэба невядомы мне дзятла-пацук на абароне гульнявых інтарэсаў.

Справа ў тым, што тут можна правесьці выразную паралель з нашым гарэтным е-жыццём. Вось е-жыве побач з намі чалавек, е-жыве сабе ды е-жыве паціху. Спачатку ён больш-меньш актыўны, потым паступова сыходзіць у туклік, перастае адказваць на прыватныя паведамленні, выдаляецца са скайпа-чацікаў альбо сядзіць там ужо не жывым акаўнтам... І вось у адзін цудоўны дзень мы глядзім профіль старога знаёмага й бачым надпіс "dead citizen". Пасмуткуем мы крыху, з'ямо булку за супакой раба Божага id=хххх і развітаемся са старым таварышам залпам тысячаў гармат Ку7, а потым і думаць пра яго забудзем, але пройдзе месяц, год ці два гады і наш е-дзед нечакана адкаментуе наш артыкул альбо паставіць падабайку на наш шаўт. І вось яна перад намі ўвачавідкі, увасобленая ў е-жыццё старадаўняя РЛ беларуска-ліцьвінская традыцыя, то бок стасункі таго ды гэтага сьвету магчымыя, прынамсі ў гульні, а там чым чорт не жартуе, мо яно і ў РЛ працуе? Хто ведае?

Таму давайце ня будам сумаваць нават і па памерлых, а лепш парадуемся, бо сёння ж Радуніца, той дзень, калі не дзяды ходзяць да нас, а мы да іх. Гасьцім у іх, прыносім ім пачастункі на зло маскоўскім папам грэцкай царквы імя іўдзейскага цара, якія спачатку прыбралі да рук нашыя сьвяты, а цяпер актыўна дзейнічаюць над тым, каб сьцерці памяць аб іх першапачатковым сэнсе з нашай памяці. Давайце парадумеся таму, што самі мы яшчэ жывыя й таму, што нашыя беларускія памерлыя не зьнікаюць са сьвету й не пераўтвараюцца ў якіх-небудзь непрытульных прывідаў, што соўгаюцца па змрочнаму аіду. Пасха памерлых? Ну, няхай будзе й пасха. Я таксама хрысьціянін і крыж нашу на целе, але скажу вам, што ня сьлед лезьці ў нашыя звычаі з папоўскімі навучаннямі, бо вера яна можа быць і агульнай для ўсяго сьвету, а рытуал і звычай гэта прыватная справа кожнага.

P.S.: пракаментуйце артыкул, калi ня цяжка. Я ўсё яшчэ не выканаў той самы квэст 😳