Студзень. Вынікі.

Day 2,635, 03:13 Published in Belarus Belarus by Kobby88


2015 год Беларусь сустракала не ў самым лепшым настроі. Рэгіёнаў не было. Краіна падзелена паміж Латвіяй, Венгрыяй і Румыніяй. Адзіны МПП з Украінай даваў мала шанцаў у прамым супрацьстаянні з любым ворагам. Тым не менш, мы спадзяваліся, што можам зрабіць сітуацыю для краіны нашмат больш прыймальнай. Не буду казаць, што Урад меў канкрэтныя планы і што яны ажыццявіліся. Хутчэй праўдай будзе тое, што у нас быў абраны агульны напрамак руху. Мы мелі і маем стратэгічныя планы, тактыку давялося змяняць амаль адразу. Ну на тое яна і тактыка.

У студзені ў змаганні з латышскім акупантам у нас з’явіўся хаўрусьнік. Куба. Былі праведзены перамовы і вырашана пытанне кардынаціі нашых паўстанняў з мэтай вызвалення і атрымання кангрэса. Латышы імкнуліся згуляць у сваю гульню і узнялі РВ на Кубе раней прызначанага, але гэта ім не дапамагло. Асноўны цяжар вайны прыйшоўся на Кубу, нам прыйшлося зацягнуць фактычна толькі па некалькі першых раундаў. Такім чынам мы хутка вызвалілі Віцебск і Магілёў. І амаль адразу атрымалі НЕ ад Расіі (у расійскай прэсе прэзідэнт матываваў гэта рашэнне неабходнасцю пакараць Беларусь(!) за тое, што крыху раней Рашку ў дно выпілілі Літва, Грузія і Украіна ). Закон не прайшоў з-за унутрыпалітычных цёрак у Рашцы. Але пуканы расейскіх палітыкаў у тыя дні бамбілі так, што заглушалі кананаду з Дамбаса.Мы у сваю чаргу вырашылі для падстрахоўкі часова аддаць вызваленыя землі Літве і папрасілі нашых сяброў кінуць НЕ.

У гэты ж час да нас звярнуліся румыны з прапановай трэніравальнай вайны для заробку токенаў і паспяховай змены рэсурсаў. Прапанова была прынятая, узгодненыя умовы прыйшлося мяняць ужо ў час самой вайны, бо яна ператварылася у трохбаковую (Літва, Беларусь, Румынія). Так ці інакш усё прайшло найлепшым чынам. Мы атрымалі рэгіёны і кангрэс. З дамовай арэнды рэгіёнаў Румыніяй вы ужо азнаёмлены. Дадам толькі, што першапачаткова Румыны Хацелі арэндаваць Гомель і Магілёў. Брэст і Віцебск яны узялі па нашай прапанове. Гэта трэба нам з тактычных меркаванняў. Мінск пакуль застанецца у Літвы. Яны вельмі дапамаглі нам у гэтым месяцы, і мы былі б неўдзячнымі сябрамі, калі б у цяжкія часы не дапамаглі ім.

Дзякую усім, з кім працаваў разам у гэтым месяцы.