Перадвыбарчы артыкул кандыдата на пасаду Канцлера еЧГР.

Day 2,420, 10:43 Published in Belarus Belarus by DzeDBaradzeD


Мала каму з беларусаў вядома, што наш сакланавец Imperial Мiкалаевiч Stormtrooper 29 Сакавіка 2014 г. пераапрануўшыся знакамітым персанажам з «Зорных войнаў», падаў поўны пакет дакументаў, у тым ліку аб выплаце выбарчага закладу ў суме 2.500.000 грн, для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Украіны.

Аднак, ЦВК Украіны адмовіла яму ў рэгістрацыі:"Патрабавалі, каб я зняў шлем - інакш, маўляў, нельга ўсталяваць маю асобу. Але ж агульнавядома, што без шлема я загіну! Я спрабаваў растлумачыць гэта камісіі, але там сядзяць абсалютна недасведчаныя людзі. "


Imperial Мікалаевіч і мы - яго паплечнікі - беглі ў Чарнобыль, дзе і была заснавана еЧарнобыльская Галактычная Рэспубліка (еЧГР) са сталіцай у горадзе Прыпяць.

Такім чынам, перадвыбарная праграма кандыдата на пасаду Канцлера еЧГР:

1. Павысіць заробкі і пенсіі да касмічнага ўзроўню
2.Сацыяльнае жыллё ў катакомбах Прыпяці ў рамках гарадской праграмы "Горад будучыні"
3.Нацыяналiзацыя ракі Прыпяць, збiранне платы за карыстанне воднымі рэсурсамі з Беларусі і Украіны
4. У Гарвыканкаме будуць жыць прастытуткі-бясплатны прыём - круглыя суткі.
5. Усім бясплатна Зорку Смерці, лядзяш-пеўнік і бірулька-ліхтарык
6. Бочка з гарэлкай на кожным куце.
7. Перанесці Чарнобыль на 600 км далей ад Беларусі, бліжэй да Масквы, для больш зручнай інтэрвенцыі туды.
8. Прызнаць мову сітхаў першай дзяржаўнай
9. Дамо штурмавікам статус ветэранаў і ўдзельнікаў баявых дзеянняў
10. Створым празрысты ўрад - кожны будзе ведаць: хто скраў, колькі і дзе з штомесячнай справаздачай колькі скраў, з кім і як.



Склад нашага зорнага ўрада:

Канцлер (прэзідэнт) - Imperial Stormtrooper
Бацька Махно (ён жа правадыр ветэранаў) DzeDBaradzeD
Міністр Лясных аленяў Forest Deer
Загадчык бочкамі з мёдам гарэлкай і па сумяшчальніцтве міністр сацыяльнай палітыкі Anarkisto
Міністр рэкламы і прапаганды рэжыму Konnik Pahoni
Кіраўнік начальнікаў гарвыканкамаў і адказны за якасны прыём Leskren
Міністр па пытаннях гульні ў нагамяч, рукамяч і іншыя-часткі-цела-мяч DIMOFAN2000
Адказны па пытаннях інтэграцыі мутантаў у грамадства і граматнае рассяленне iх WolverineBY
Прайшоў па блаце ва ўрад і займаецца чымсьці вельмі важным Spadar Dubouski
Адзіны адэкватны міністр - Міністр аховы здароўя ZmicerU



Не дай сябе падмануць - прыходзь на выбары! Мы ведаем што трэба людзям ...

Чакаем вас на выбарах 32 ліпеня на ўсіх выбарчых участках краіны