[Нацыянальны фронт] Перадвыбарчы артыкул.

Day 2,388, 07:29 Published in Belarus Ukraine by Paval Gawa


Музычнае суправаджэнне

"Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас з табой на мужны бой.
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання
Шлях вяртання – шлях змагання."
"Развітанне з Радзімай"


Вітаю вас, грамадзяне сінявокай!

Як вы ўжо ведаеце, 5ага чэрвеня нам з вамі трэба абраць прэзідэнта краіны. Я з'яўляюся кандыдатам на гэтую пасаду, і зараз паведамлю вам некаторую інфармацыю.

Пачну мабыць з таго, што сваё ежыццё я пачаў 5 жніўня 2012 года (хутка будзе 2 гады). Я назіраў станаўленне нацыянальна свядомай еБеларусі, перажыў вайну з Літвою ды Латвіяю, акупацыю краіны вугорцамі На адной з першых сходаў пабачыў такіх людей як Green4x, Tadeush Kosciushko, Eugene Just. За гэты час я шмат разоў абіраўся ў кангрэс. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці краіны, займаў пасады ў МінФіне, МінІнфа ды МЗС. Нарэшце стаў лідарам партыі "Нацыянальны Фронт" ды з надзеяй гляджуў будучыню.

Галоўная мая мэта - гэта захаваць Беларусь на мапе Эўропы і забяспечыць выбары ў кангрэс. зрабіць усё магчымае каб абараніць сваю Радзіму! Акрамя гэтага я жадаю павысіць абароназдольнасць нашай краіны, дапамагаючы нашым ваярам. Бо згадзіцеся, што ў гэтай гульні асноўным з'яўляецца ваенны модуль. Канешне, на развіцці абароназдольнасці мае ідэі не сканчаюцца, але гэта будзе галоўным накірункам.

Што тычыцца альянсу, то Беларусь будзе супрацоўнічаць з альянсам Лета. Таксама будзе развівацца сяброўства з малымі, але ўплывовымі краінамі.

Шмат увагі будзе нададзена ўзаемадзеянню нашых вайсковых адзінак ды дапамозе нашым хаўруснікам. Бо, калі не дапамагаеш ты, не варта лічыць на дапамогу ад сяброў.

Знешняя палітыка будзе накіравана на ўтрыманне і развіццё дзеючых адносін. Першапачатковая задача – вызваленне краіны з-пад акупацыі. Будуць знойдзеныя як палітычныя так і фінансавыя сродкі. Так як прэзідэнцкі тэрмін вельмі абмежаваны, то праца над вызваленнем пачнецца адразу пасля выбараў, а першыя рэгіёны з’явяцца на мапе ўжо праз 3-4 дні.

Будзе весціся інтэнсіўная інфармацыйная палітыка. Артыкулы ды форум стануць асноўнымі крыніцамі інфармацыі. Адначасова з тым, будзе праводзіцца праца з маладымі журналістамі. Добрыя артыкулы будуць матэрыяльна заахвочвацца.

Cклад кабінета міністраў будзе абвешчаны адразу пасля выбараў.

Хто ж будзе наступным прэзыдэнтам, пакажа час і пакажам мы з Вамі!