[Правы Альянс] Паміраць, дык з музыкай!

Day 2,383, 02:00 Published in Belarus USA by Kiryl Z Mensku


Сябры! Калі глянуць на мапу, дык бачна, што еБеларусь сёння мае амаль аднолькавыя колеры з еПольшчаю. Камусьці гэта падабаецца, камусьці - не зусім.

Зараз еБеларусь існуе пад варожай анучаю чырвонага колеру з арлом на ёй. Албанцы неяк змусілі сабраць на сваім сцягу адразу два ненавісных кожнаму шчыраму беларусу сымбалі.



Вядома, што наш народ доўгі час жыў пад прыгнётам, але вытрымаў і жыве! Заўсёды захопнікі ў выніку атрымлівалі тое, што заслужылі.

Падступныя албанцы напалі на нас у той час, калі кожны сапраўдны беларус ня можа супрацівіцца голасу сваёй роднай зямелькі, якая просіць укласці ў яе крыху сілаў і поту, каб аддзячыць нам потым, урадзіўшы хлебу.



Мы бачым, што ў гульні засталося няшмат жывых беларусаў, бо РЖ важнейшае, і сапраўдная зямля каштуе непараўнальна больш за піксельную.



Сумна! Але адной з шырока вядомых якасцяў беларусаў з’яўляецца тое, што ў смутку мы спяваем. Спяваем добра. Спяваем шчыра.

Кажуць, сапраўдны блюз нараджаецца, калі сыходзіць каханне. Здаецца і Беларусь нараджае лепшыя песні ад болю і прыгнёту.

Але ня ўсё так дрэнна. Няхай піксельныя землі зараз пад акупацыяй, але ў сапраўднай Беларусі неўзабаве скончыцца вясна і пачнецца лета. Калі албанскія ўпоркі гатовыя сядзець у гэты час перад монікамі, каб адпомсціць за мінулыя піксельныя крыўды, дык будзьма радавацца, што мы не падобныя да іх. Будзьма слухаць добрую музыку, спяваць і танчыць. Прыйдзе час і пікселі зноў будуць нашымі. А пакуль…



Правы Альянс абвяшчае музыкальны конкурс.Паміраць, дык з музыкай!



Вы атрымаеце булкі і голд за тое, што прапануеце ішным паслухаць добрую музыку.
Вітаецца, калі музыка будзе звязаная з Беларуссю, але гэта неабавязкова.

Выйграе той, чый каментар са спасылкай на музыку назбірае больш лайкаў. Пераможца атрымае 6 голдаў. Ботагаласы таксама залічваюцца.

Наступныя два прызы памерам у 3 голды будуць выданыя:
1 Таму, чыя спасылка з музыкай будзе абраная ўнутраным галасаваннем актыва партыі Правы Альянс.
2 Таму, чыя спасылка спадабаецца асабіста аўтару артыкула.

Таксама па 0,75 літры голду будзе выдадзена першым васьмі гульцам, якія выканаюць наступныя дзеянні:
1. Правотаюць артыкул.
2. Падпішуцца на часопіс (калі яшчэ не падпісаліся).
3. Дададуць у сябры аўтара артыкула (калі яшчэ не дадалі)
4. Зробяць шаўт у сябрастужцы “[Правы Альянс] Паміраць дык з музыкай! (атрымай голд за спасылку) http://www.erepublik.com/be/article/-1-2404113/1/20
5. У каменце са спасылкай на музыку напішуць нумар вота і саба.

Тым, хто не паспее ў першыя 8, будзе выдадзена ежы на 200 ХП.

Вынікі будуць падводзіцца ў панядзелак 2 чэрвеня (ці крыху пазней, бо ў мяне таксама ёсць РЖ). Спяшайцеся!

Кожнаму, хто не атрымае вышэй названых прызоў за сваю музыку, будзе выдадзена ежы на 100 ХП за ўдзел. І хай нашая зямля гарыць пеклам пад нагамі захопнікаў!