Крыху пра новыя краіны е-свету

Day 2,372, 10:16 Published in Belarus Ukraine by Paval Gawa

Вас вітае міністар інфармацыі Ignis Nativus.

Спадзяюся, вы ўжо заўважылі гэты банэр:

Некалькі дзён таму, адзін з адміністратараў еРэп форуму пакінуў дакладную мапу новых краін.

Сустракайце:

еГрузія ды еАрменія:

еНігерыя

еКуба


Гэта азначае, што новыя краіны будуць мець па меншай меры 3 рэгіёны (у адрозненні ад такіх краін-карлікаў як еСінгапур ды еУругвай).

Нагадваю вам, калі вы хочаце стаць грамадзянінам новай краіны, вы мусіце націснуць "Apply" насупраць улюбёнай краіны, дзе вы хочаце атрымаць грамадзянства. Варта заўважыць, што адміны будуць раздаваць грамадзянствы рандомна за дапамогаю лёсавання.

Увага!
Каб падаць заяўку вы павінны выйсці з партыі (калі вы сябар якой-небудзь), звольніцца з пасады кангрэсмена ці прэзідэнта (калі з'яўляецеся) ды мець узровень вышэй за 25.

Будце ўважлівы ды асцярожны!
Афармленне заяўкі - незваротнае дзеянне. Аднойчы аформіўшы заяўку няма дарогі назад.