Беларуская Краёвая Абарона - беларускія збройныя сілы. Рэкрутацыя

Day 2,355, 01:32 Published in Belarus Ukraine by Paval Gawa


Музычны фон

Вітаю вас, паважанае грамадства!





Сёння вялікае свята для кожнага свядомага е-беларуса.

Нарэшце мы зможам зноў дыхаць вольным паветрам. Шлях да гэтай мэты апынуўся вельмі складаным, але дзякуючы салідарнасці ўсяго е-беларускага грамадства, разам мы прагналі паганцаў з нашай зямлі.

Перш за ўсё хачу выказаць падзяку такім гульцам-беларусам як Alies Bu, Zlodimir, Pan Budzimir, D.A.G, DzedBaradzed якія ахвяравалі свае сродкі ды свой вольны час на агульную справу дзяеля вызвалення нашай краіны.

Асабліва хочацца адзначыць важнасць бітвы за Гомель, якая стала вырашальнай.



Нажаль, нам не ўдалося захаваць кангрэс. Дзесці не хапіла каардынацыі, дапамогі хаўруснікаў ды вопыту. Я хачу выбачыцца перад усімі жыхарамі еБеларусі і абяцаю, што ў далейшым будуць прыкладзеныя ўсе намаганні каб пазбегнуць падобных сітуацый у будучым

Што далей?

На дзяржаўнай нарадзе было вырашана ўзяць перапынак у вайне, бо цягам апошніх дзён было зрасходавана вельмі шмат сродкаў. Прыйшоў час заняцца аднаўленнем зруйнаванай эканомікі, налагоджваннем стасункаў з альянсам ды збіраннем сродкаў на наступныя вайсковыя кампаніі. Таму прапаную засяродзіцца на дапамозе хаўруснікам ды аднаўленні страчаных сілаў.




Прыпамінаю вам, што пытанне прэзідэнту вы можаце задаць на канале IRC Rizon
#eBelGov, у скайпа-чаце ці праз прыватныя паведамленні.

Памятайце, што гульня гэта не толькі вайна, але і сацыяльнае ўзаемадзеянне. Толькі разам мы зможам прынесці росквіт сваёй краіне ды дамагчыся павагі іншых.

З павагаю, прэзідэнт еБеларусі,
Ignis Nativus