[Правы Альянс] Нацыяналіст ідзе наперад

Day 2,315, 03:57 Published in Belarus Belarus by Pan Alhierd

Дабрыдзень, шаноўныя суайчыньнікі!

Мінуў чарговы месяц і"Правы Альянс" ізноў публікуе сваю праграму напярэдадні выбараў у кангрэс. Істотных зьменаў за гэты час не адбылося, але мы гатовыя да новых выклікаў і будзем рэагаваць ў адпаведнасьці зь любымі падзеямі, што могуць здарыцца ў е-сьвеце, бо, як паказвае жыцьцё, нават той, хто ўголас называў сябе "братам" можа ўтыркнуць нож у тваю сьпіну ня горш за заклятага ворага.


Мы выступаем за дзяржаўны, а не этнічны нацыяналізм. Гэта значыць, што да нас мае магчымасьць далучыцца кожны патрыёт еБеларусі па-за залежнасьцю ад свайго паходжаньня. Нам абыякавыя расавыя прыкметы прыхільнікаў "Правага Альянсу", іх рэлігыйныя перакананьні й асабістыя звычкі, калі такія не нясуць пячатку амаральнага ў сабе. Нашая краіна адкрывае сваё сэрца тым, хто здольны шчыра любіць яе да апошняга ўздыху.


"Правы Альянс" – кансэрватыўна-патрыятычная арганізацыя, якая змагаецца за свабоду еБеларускай Дзяржавы і еБеларускага Народу. Мы - партыя ўсяго еБеларускага Народу, незалежна ад матэрыяльнага, рэлігіёзнага і сацыяльнага стану яго прадстаўнікоў. Кожны еБеларус, які далучаецца да "Правага Альянсу", вызнае найгалоўнымі агульныя прынцыпы:

1. Нацыянальная арыентаванасьць.

Будучыня еБеларусі мусіць быць у руках еБеларусаў. Мы не зьбіраемся вымяраць штангенцыркулем чэрапы жыхароў краіны з мэтай вызначыць хто дастаткова этнічна чысты, а хто не. Мы не пакутуем на маразматычныя ксэнафобскія забабоны і не спрабуем стварыць "рух вызваленьня Бацькаўшчыны" пад гістэрычны віскат "забі чужаземца ў сабе". Любіш еБеларусь? Прагнеш працаваць ды жыць дзеля яе? Наперад! Нам абыякава адкуль ты родам - пад ўзьнятым еБеларускім штандарам знойдзецца мейсца і для мурына, і для габрэя.

Тым ня менш, у краіне можа быць толькі адна афіцыйная мова - беларуская. Валоданьне грамадзянамі роднай мовай зьяўляецца адной зь нешматлікіх сур'ёзных гарантыяў адданасьці чалавека нацыянальным ідэалам. Нашая мова - нашая моц.


2. Адназначнасць дэкляраваных пазыцыяў.

Усе рашэньні партыі прымаюцца супольна праз адкрытае абмеркаваньне і зьяўляюцца абавязковымі для выкананьня яе сябрамі. "Правы Альянс" не прадаецца і не купляе. З намі будуць толькі тыя, хто сапраўды хоча стварыць моцную краіну і падзяляе нашыя погляды. Ілжывасць і крывадушнасць, зьмена поглядаў у залежнасьці ад часовай выгады, гульня на прымітыўным нацыяналізме з мэтай прасунуць супярэчлівае рашэньне - гэта не пра нас. У кіраўніцтве "Правага Альянсу" няма беларусафобаў, ненавісьнікаў матчынае мовы ды мэнтальна нездаровых людзей, якім гульня замяніла рэальнае жыцьцё. Нашай партыяй не кіруе чалавек, які ў рэальным сьвеце трымаецца супрацьлеглых поглядаў ды з задавальненьнем на пысе фатаграфуецца пад чырвонай анучай. Беларусь мае быць Беларускай, як у рэальным, так і ў віртуальным сьвеце.


3. Галоснасьць.

Дасьведчаны грамадзянін здольны прынесьці сваёй краіне больш карысьці. Калі адкрыцьцё інфармацыі не прынясе шкоды партыі і дзяржаве, то гэткай інфармацыяй павінен валодаць кожны ахвотнік.

4. Адкрытасьць.

"Правы Альянс" адкрыты для супрацоўніцтва са здаровымі нацыянальнымі сіламі. Маральным дэгенэратам і хітравырабленым палітыканам лепш трымацца ад нас падалей.


5. Кансэрватызм.

Мы будзем супрацьдзейнічаць нігілізму і звыродніцтву. Мы трымаемся традыцыйных каштоўнасьцяў і не дамо іх апаганьваць прыблудам.


6. Эканамічная вольнасьць.

У эканамічнай палітыцы партыя будзе праводзіць курс, накіраваны на разьвіццё канкурэнцыі і адкрытых рынкаў. Неабходна прыкладаць намаганьні да зьніжэньня пратэкцыянісцкіх мераў да неабходнага мінімуму. Падтрымка нацыянальнага вытворцы павінна ажыцьцяўляцца, у большай ступені, за кошт таннага крэдытаваньня і прамых датацый, а не за кошт ізаляцыі нацыянальнага рынку.

7. Самаабарона і зьнешняя палітыка.

Партыя будзе абіраць зьнешнепалітычныя стратэгіі, зыходзячы выключна з інтарэсаў еБеларусі, найгалоўным зь якіх ёсьць прысутнасьць на мапе е-сьвету. Зьнешняя палітыка еБеларусі мусіць грунтавацца на вырашэньні асноўных задачаў, ад якіх наўпрост залежыць суверэнітэт і дабрабыт краіны. Зьнешнепалітычная лінія дзяржавы павінна быць паслядоўнай і вытрыманай.


Дзякуй за малюнак адданаму еБеларусу cCcNUEVEOCHOcCc

Грунтоўныя прынцыпы, якія мы заўжды будзем бараніць:

1. Незалежнасьць – абарона і ўзмацненьне дзяржаўнасьці еБеларусі
2. Свабода еБеларускай Дзяржавы і еБеларускага Народу ад будзь-якога прымусу ("Свабоду народу – свабоду асобе")
3. Абуджэньне еБеларускага Народу на глебе нацыянальна-дзяржаўных каштоўнасьцяў
4. Дэмакратыя – рэальная ўлада народу


Зрабі свой выбар на карысьць Нацыі!

Хай жыве вечна Маці-Беларусь!