[Правы Альянс] Правіца еБеларуская
Pan Alhierd
Дабрыдзень, шаноўныя суайчыньнікі!
Гэта першая публікацыя праграмы партыі еБеларускіх патрыётаў "Правы Альянс" напярэдадні выбараў у кангрэс, што мусяць адбыцца неўзабаве. "Правы Альянс" аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах усіх грамадзянаў еБеларусі, якім словы "Айчына", "Патрыятызм", "Нацыя" скаланаюць сэрца, змушаючы яго біцца часьцей. Мы хочам бачыць нашую краіну моцнай дзяржавай з гучным голасам у е-сьвеце, ад рэха якога будуць трапятаць ворагі.
"Правы Альянс" – кансэрватыўна-патрыятычная арганізацыя, якая змагаецца за свабоду еБеларускай Дзяржавы і еБеларускага Народу. Мы - партыя ўсяго еБеларускага Народу, незалежна ад матэрыяльнага, рэлігіёзнага і сацыяльнага стану яго прадстаўнікоў. Кожны еБеларус, які далучаецца да "Правага Альянсу", вызнае найгалоўнымі агульныя прынцыпы:
1. Нацыянальная арыентаванасьць.
Будучыня еБеларусі мусіць быць у руках еБеларусаў. Мы не зьбіраемся вымяраць штангенцыркулем чэрапы жыхароў краіны з мэтай вызначыць хто дастаткова этнічна чысты, а хто не. Мы не пакутуем на маразматычныя ксэнафобскія забабоны і не спрабуем стварыць "рух вызваленьня Бацькаўшчыны" пад гістэрычны віскат "забі чужаземца ў сабе". Любіш еБеларусь? Прагнеш працаваць ды жыць дзеля яе? Наперад! Нам абыякава адкуль ты родам - пад ўзьнятым еБеларускім штандарам знойдзецца мейсца і для мурына, і для габрэя.
Тым ня менш, у краіне можа быць толькі адна афіцыйная мова - беларуская. Валоданьне грамадзянамі роднай мовай зьяўляецца адной зь нешматлікіх сур'ёзных гарантыяў адданасьці чалавека нацыянальным ідэалам. Нашая мова - нашая моц.
2. Адназначнасць дэкляраваных пазыцыяў.
Усе рашэньні партыі прымаюцца супольна праз адкрытае абмеркаваньне і зьяўляюцца абавязковымі для выкананьня яе сябрамі. "Правы Альянс" не прадаецца і не купляе. З намі будуць толькі тыя, хто сапраўды хоча стварыць моцную краіну і падзяляе нашыя погляды. Ілжывасць і крывадушнасць, зьмена поглядаў у залежнасьці ад часовай выгады, гульня на прымітыўным нацыяналізме з мэтай прасунуць супярэчлівае рашэньне - гэта не пра нас. У кіраўніцтве "Правага Альянсу" няма беларусафобаў, ненавісьнікаў матчынае мовы ды мэнтальна нездаровых людзей, якім гульня замяніла рэальнае жыцьцё. Нашай партыяй не кіруе чалавек, які ў рэальным сьвеце трымаецца супрацьлеглых поглядаў ды з задавальненьнем на пысе фатаграфуецца пад чырвонай анучай. Беларусь мае быць Беларускай, як у рэальным, так і ў віртуальным сьвеце.
3. Галоснасьць.
Дасьведчаны грамадзянін здольны прынесьці сваёй краіне больш карысьці. Калі адкрыцьцё інфармацыі не прынясе шкоды партыі і дзяржаве, то гэткай інфармацыяй павінен валодаць кожны ахвотнік.
4. Адкрытасьць.
"Правы Альянс" адкрыты для супрацоўніцтва са здаровымі нацыянальнымі сіламі. Маральным дэгенэратам і хітравырабленым палітыканам лепш трымацца ад нас падалей.
5. Кансэрватызм.
Мы будзем супрацьдзейнічаць нігілізму і звыродніцтву. Мы трымаемся традыцыйных каштоўнасьцяў і не дамо іх апаганьваць прыблудам.
6. Эканамічная вольнасьць.
У эканамічнай палітыцы партыя будзе праводзіць курс, накіраваны на разьвіццё канкурэнцыі і адкрытых рынкаў. Неабходна прыкладаць намаганьні да зьніжэньня пратэкцыянісцкіх мераў да неабходнага мінімуму. Падтрымка нацыянальнага вытворцы павінна ажыцьцяўляцца, у большай ступені, за кошт таннага крэдытаваньня і прамых датацый, а не за кошт ізаляцыі нацыянальнага рынку.
7. Самаабарона і зьнешняя палітыка.
Партыя будзе абіраць зьнешнепалітычныя стратэгіі, зыходзячы выключна з інтарэсаў еБеларусі, найгалоўным зь якіх ёсьць прысутнасьць на мапе е-сьвету. Зьнешняя палітыка еБеларусі мусіць грунтавацца на вырашэньні асноўных задачаў, ад якіх наўпрост залежыць суверэнітэт і дабрабыт краіны. Зьнешнепалітычная лінія дзяржавы павінна быць паслядоўнай і вытрыманай.
Грунтоўныя прынцыпы, якія мы заўжды будзем бараніць:
1. Незалежнасьць – абарона і ўзмацненьне дзяржаўнасьці еБеларусі
2. Свабода еБеларускай Дзяржавы і еБеларускага Народу ад будзь-якога прымусу ("Свабоду народу – свабоду асобе")
3. Абуджэньне еБеларускага Народу на глебе нацыянальна-дзяржаўных каштоўнасьцяў
4. Дэмакратыя – рэальная ўлада народу
Зрабі свой выбар на карысьць Нацыі!
Хай жыве вечна Маці-Беларусь!
Comments
Правы Альянс - правая справа о7
V
Поспехаў
ПоспехаЎ)
Ў!
Ў! Дзякуй. Моцна.
Ў!
Жызнеўскі будзе жыць вечна - у нашых сэрцах.
Вотэ
У
V
звание героя нынче девальвировалось.
V
Ў!
Molodci batenjki! Udachi! 🙂
http://i.imgur.com/Pta37vH.jpg лойс!
Ў!
Правы Альянс - правая справа о7
+V
prvi?
v
далучаюся.
facepalm
дзякуй за падтрымку 🙂
щито
v
Служу Айчыне!
"Будучыня еБеларусі мусіць быць у руках еБеларусаў. Мы не зьбіраемся вымяраць штангенцыркулем чэрапы жыхароў краіны з мэтай вызначыць хто дастаткова этнічна чысты, а хто не."
Сапраўды, гэта не самы надзейны сродак.
Ў !