[Правы Альянс] Каго любіш? Люблю Беларусь!

Day 2,266, 06:55 Published in Belarus Belarus by Pan Alhierd

Дабрыдзень, шаноўныя суайчыньнікі!

2 лютага 1838 году нарадзіўся Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў. Герой Беларусі, імя якога назаўжды зьнітавана з нашай Айчынай. Мы, беларускія патрыёты з "Правага Альянсу" ганарымся Кастусём Каліноўскім і спадзяемся, што гэты гонар падзяляюць з намі і іншыя ебеларусы.



Няхай мы змагаемся зараз за вольнасьць віртуальнай Беларусі, але й гэтыя радкі з "Мужыцкай праўды" Кастуся нібы зьвернутыя да нас сёньняшніх:

"Ты, аднак, Народзе, не дажыдайся, да з чым можаш ідзі ваяваці за свайго Бога, за сваё права, за сваю хвалу, за сваю бацькаўшчызну. Для цябе ўсё можна: нож, сякера, атрута; гэта твае спосабы, бо табе, як таму мужыку нявольнаму, бяспраўнаму, не прызнаюць права самаабароны, бо табе нічога не можна. А калі народы загранічныя, з дзіва разінуўшы рог, скажуць: “шалёныя”, Ты, народзе вялікі і чэсны, праўдай ім адкажы, што яны таму прычынай, што гэта на іх сумленне цяжкім грэхам ляжа."



Наш гонар! Нашая краіна! Нашыя Героі!

Вечная слава Героям!