[МЗС] Падзенне старой Лівоніі

Day 2,264, 13:42 Published in Belarus Hungary by Danatelus
Вітаем паважанае спадарства!

Сення наша прэса нечакана забурліла самымі свежымі палітычнымі навінамі на тэму "Мы ўсе памром!".
Паспрабуем разабрацца, што ж на самой справе здарылася...

У год 2264 ад нараджэння Плата ў лівонскім Вольмары сабраўся ландтаг, з тым, каб адшукаць крыніцы, адкуль можна было б ўзяць суму ў 60000 талераў. У залежнасць ад выплаты гэтай сумы Новы Вялікі Альянс паставіў мажліваць уключэння гэтага далекага края ў свой склад.
Пасля доўгіх нарад і дробных сварак, якія даказвалі, што многія зусім не разумелі сур'ёзнасці становішча, нарэшце вырашылі набраць войска і адправіць яго на поўдзень.



На вольмарском ландтаге асабліва вылучылася наступная асоба, якая да гэтага часу асцярожна трымалася на заднім плане, але ўсё ж змагла скласці сваю змоўніцкую дыпламатычную партыю супраць нашай вольнай дзяржавы. Камандор Soulcraft асабіста ўгаварыў некалькі атрадаў ландскнехтаў, якія былі на службе ў г.Рыга, разам з некаторымі эстляндзкімі ваеначальнікамі адправіцца да Віцебска.

Але ці ведаюць яны, што твораць!? Мала іх вучыла гісторыя?


(Браты Лівонскага Ордэна мечаносцаў аддаюць даніну павагі Вялікаму князю Літоўскаму)

Заклікаем адумацца нашых у нядаўным мінулым хаўруснікаў і не праліваць братняй крыві на наступных годных умовах!

Лівонія абвяшчаецца свецкім Задвінскім княствам у леннай залежнасці ад Вялікай Белай Русі, па прыкладзе Прусіі і Даніі. Горад Рыга захоўвае сваю самастойнасць. Усім чынам, рыцарству і гарадам Каралем Вялікай Белай Русі будзе дадзена асобая дарчая грамата - privelegium Doctorus Antirusi, у якой беларуская дзяржава абяцае ахоўваць і абараняць новых падданых, а таксама атрымаць згоду Польскай імперыі на новы парадак рэчаў. Разам з тым яна прызнае набажэнства мясцовага вызнання, старую сістэму царквы, старыя правы, прывілеі, законы, звычаі, а таксама, у прыватнасці, усе правы землеўладальнікаў на іх землі.



Здзейснім разам карэнныя змены ў жыцці лівонскага народа!
Не дапусцім, каб знакаміты рыцарскі Ордэн ізноў бясслаўна спыніў сваё існаванне!


ex-пасол у Лівоніі,
Danatelus