[Правы Альянс] Заява з нагоды выбараў

Day 2,258, 03:16 Published in Belarus Belarus by Pan Alhierd

Дабрыдзень, шаноўныя суайчыньнікі!

Гэта адмысловая заява "Правага Альянсу" з нагоды падзеяў, што адбыліся напярэдадні выбараў у кангрэс. Як вам вядома, нашая партыя сфармавалася зусім нядаўна нават па мерках гульні, дзе прэзыдэнты абіраюцца раз на месяц. Тым ня менш, за гэты кароткі прамежак часу мы здолелі значна павялічыць шэрагі сваіх паплечнікаў, што паставіла нас на 6-ае мейсца ў рэйтынгу беларускіх партыяў. Гэта нашае заслужанае мейсца на дадзены момант, што выдатна ўсьведамляе кіраўніцтва партыі.


"Правы Альянс"
выступае за сумленную палітычную барацьбу, вольную ад ірацыянальнай ксэнафобскай нянавісьці і фокусаў хітрамудрых батаводаў. Нам удвая непрыемней казаць пра тое, што менавіта з боку нашае партыі былі парушаныя правілы сумленнай гульні.

Неспадзявана для ўсіх нас у апошні момант перад днём выбараў у кангрэс у шэрагах Альянсу зьявілася 13 новых сябраў, да болю падобных да ботаў, то бок мульці-акаўнтаў, створаных адным чалавекам з пэўнай мэтай. З гэтае прычыны "Правы Альянс" абыйшоў Sons of Anarchy BY па колькасьці партыйцаў, чым перашкодзіў трапленьню ў топ-5.


Мы заяўляем, што гэта самавольная акцыя, якая ня мае дачыненьня да нашых людзей. Выбачаемся ад імя партыі і абяцаем разабрацца ў тым, што адбылося. Усе ахвотнікі вольныя зарэпорціць ботаў, што, спадзяюся, дазволіць партыі Sons of Anarchy BY заняць, урэшце, заслужаныя мейсцы ў кангрэсе.

Сьпіс ботаў:

http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/7086824
http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/7086629
http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/7086756
http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/6845752
http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/6845437
http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/6845804
http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/6845600
http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/7042989
http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/6845916
http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/7224642
http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/7224550
http://www.erepublik.com/en/citizen/profile/7203158


Мы зьвяртаемся да таго, хто мае дачыненьне да гэтай акцыі. Калі гэта зроблена наўмысна, значыць нас прынялі за сур'ёзнага суперніка і мы маем за што змагацца. Калі ненаўмысна - значыць ты мусіш ўсьвядоміць, што зрабіў толькі горш.

Заснавальнікі "Правага Альянсу" Begoml і Chorny Wojna