[Правы Альянс] Кааліцыя з Партыяй Аматараў Піва

Day 2,253, 00:16 Published in Belarus Belarus by Pan Alhierd

Дабрыдзень, шаноўныя суайчыньнікі!

"Правы Альянс" пакрысе ўзмацняецца новымі сябрамі ды паплечнікамі. За апошнія некалькі дзён колькасьць партыйцаў узрасла ад 3 да 19 чалавек, што, безумоўна, не зьяўляецца верхняй мяжой. Вітаем усіх, хто далучыўся да нас, а таксама заклікаем прыяднацца ахвотнікаў стаць датычным да стварэньня й разьвіцьця партыі правых беларускіх патрыётаў!


Мы адкрытыя да перамоваў з усімі палітычнымі сіламі, якія падзяляюць нашыя погляды і вызнаюць нацыянальныя інтарэсы Айчыны найвышэйшай каштоўнасьцю. Мы шчыра ўдзячныя сяброўскай Партыі Аматараў Піва за прапанову распачаць супрацу з "Правым Альянсам" і таму гэтым артыкулам абвяшчаем пра стварэньне новае кааліцыі:

Я, старшыня "Правага Альянсу" Begoml, з аднаго боку, і старшыня Партыі Аматараў Піва KevinLaland зь іншага, кіруючыся супольнымі інтарэсамі на палітычнай ніве, падпісваем гэтае пагадненьне аб супрацы і далейшай узаемадапамозе між нашымі партыямі. Абавязуемся дапамагаць адно адному ў працы на карысьць беларускае дзяржавы, падтрымліваць любыя іншыя ідэі й прапановы, што не пярэчаць духу сумленнай гульні і не парушаюць нормаў маралі. Абавязуемся спрыяць пашырэньню таварыскіх стасункаў між сябрамі нашых партыяў і дапамагаць ва ўрэгуляваньні канфліктаў. Пагадненьне пачынае дзейнічаць ад 2,253 дня і да ягонае дэнансацыі старшынямі партыяў.

Дзеля Беларусі ад сёньня й назаўжды!


Сябры, паплечнікі, мінула зусім крыху часу ад заснаваньня "Правага Альянсу". Усё толькі пачынаецца, але час мае здольнасць хутка ляцець і неўзабаве мы адзначацімем нашую першую перамогу альбо смуткавацімем з нагоды паразы. Падзеі, што чакаюць на нас будуць розныя: зь перамогамі і паразамі, надзеямі і расчараваньнямі, амбіцыямі і роспаччу, але галоўнае, што мы пройдзем гэты шлях разам. Мы разам зробім гісторыю!

Заснавальнікі "Правага Альянсу" Begoml і Chorny Wojna