Мяне тут вылучылі

Day 2,206, 01:05 Published in Belarus Poland by Valdemar Butor

З усяе сілы прасоўваць звышчалавечнасць Беларускай Нацыі

Карацей.

Хлопцы выставілі мяне ад НФ, і ўжо здаецца пяты дзень раз у паўгадзіны нагадваюць напісаць артыкул і раздаць булак, усё як вы любіце, лол.

Але ж,

Разглядзім факты.

Пад выхад на арэну Бутара ў Беларусі аднавілася пэўная актыўнасць:

- олдфагі павылазілі са сваіх туклікаў на колькі хвілін
- Зелла напісала камент
- Маларосы пачалі рэгаць ботаў у Беларусі, каб не дапусціць!!11
- мясцовы АМАПавец прачнуўся і нават выціснуў з сябе шаўт пра хама
- прэса поўніцца артыкуламі маларосаў і малароскіх рабоў

:3

Я прагартаў перадвыбарчыя артыкулы, дзе не пабачыў нічога як заўраднай хлусні с абяцанкамі, пра страйкі там, пра бэбібумы, пра паўночную вайну, пра нейкую дыпламатыю, адносіны і дзесяткі невядомых аўтарам слоў.

Мог бы таксама нахлусіць што-небудзь, але ж ўсё вышнапісанае я ўжо насамрэч рабіў неаднаразова 😃

Такім чынам, што я буду рабіць:

- завяду сабе за срок некалькі кантактаў на той выпадак калі зноў прыйдзецца запіхнуць вас у новы альянс

- з тым улікам, што за кнопкі я збіраюся чацвёрты раз, штосьці рабіць буду раз у чатыры дні. (на некалькі парадкаў больш, чым робіцца зараз)

- Макс абяцаў мне запіліць нейкую эканамічную палітыку, агулам, я ня ведаю пра што гэта, але Максу веру і хай будзе.

- Калі выпіляць - адпілюся. Калі адпілюся - выпілімся шчэ раз, а што нам, ну.

- Выканаю абяцанне, што даў НФ наконт котак.

Таксама я чуў патрабаванні зняць відэагісторыю Беларусі, седзячы у крэсле побач з камінам. Ну я падумаю, але не абяцаю.

Кабміны і астатнія непатрэбныя рэчы.

МА - як паказала практыка, яно Беларусі непатрэбна. У вышэйшай ступені анархічная краіна неяк плыве і робіць рандомныя рэчы наўздагад. Артыкулы пра Албанію і Косава - гэта не МА.

МЗС\МІ - пацягну сам, я б не вылучаўся калі б не мог.

3 times CP, 8 times MoFA, 11 times Terra HQ member, dSC, dSG, SC, Terra CoffeeGuy, Eden fag - oDdkID - будзе раздаваць булкі. Найбольш адказную справу можна даверыць толькі прафесіяналам сусветнага ўзроўню.

МЭФ - Макс.

І пад канец,

Бутар Робіць Вольным. І на пытанні адказвае раз у гадзіну.

А, і яшчэ, хлопцы паабяцалі што раздадуць булак і танкаў, калі я абвяшчу пра тое ў артыкуле. Ну, карацей, я абвясціў. Пачалі.