[Партыя аматараў піва] Час варыць піва!

Day 2,137, 00:07 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Дабрыдзень, панове!

Пакуль кошты на рынку тавараў скокаюць як заяц па хмызах, партыя аматараў піва ня можа заставацца ўбаку, назіраючы як задыхаецца люд паспаліты бяз кухлю добрага піва. Але гэтым разам халявы ня будзе, бо каб гулец стаў урэшце самастойным грамадзянінам нашае краіны ён мусіць навучыцца здабываць ежу ды зброю сам. Мы дамо вам вуду і навучым лавіць рыбу без падказак ад іншых.

Панове, час варыць піва! Калі вы хочаце атрымліваць ежы на 500хп штодня, то адшукайце на біржы працы вакансію Chorny Wojna альбо Kryvich ці Anarkisto за 1 рубель і прыміце яе. За кожны дзень адпрацоўкі мы будзем дасылаць 84 q3 ежы. На дадзены момант гэта 58 рублёў. У залежнасьці ад каньюнктуры мы будзем павялічваць норму выдачы ажно пакуль неабходнасьць у падтрымцы штонікаў шэраговых гульцоў не адпадзе.


Калі турбуецеся на якія грошы браць танкі ды маеце вайсковы ранг не ніжэйшы за фэльдмаршала, то далучайцеся да ваяроў атраду Beerserkers і атрымлівайце па 10 q6 танкаў штодня.

Мы перажывем любыя крызісы й нягоды, бо...

З намі Піўны бог!