[Партыя аматараў піва] Наш рух наперад, а не наўздагон!

Day 2,134, 23:04 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Дабрыдзень, шаноўныя паненкі ды паны!

Алесь Мікус - Радзіма за сінім морам

Неўзабаве адбудуцца выбары ў кангрэс і нашая партыя, партыя аматараў піва, зьбіраецца скрасьці некалькі хвілінаў вашага яснавяльможнага жыцьця на прачытаньне разьмешчанага ніжэй за гэты радок літарак агітацыйнага тэксту, а калі пашанцуе, то можа нават скрадзем і вашыя галасы 🙂

Нашыя перадвыбарчыя лёзунгі нязьменныя нібы люстраны адбітак блакітнага неба, напоўненага ірвана-белымі аблокамі, на роўнядзі браслаўскіх азёраў:

1. Беларусь, свабода, піва!
2. Выпі піва - будзе лепей!
3. Пі з правымі пакуль не палявеюць, пі зь левымі пакуль не паправеюць!
4. 2+2=4


Слава — Айчыне, сэрца — жанчыне, гонар — нікому!


Што мы можам зрабіць?

Акрамя лёзунгаў мы маем і праграму канкрэтных дзеяньняў.


Па-першае, нельга закрываць вочы на пагрозу клоўнскай атакі, бо пасьля захопу асобных партыяў клоўны неўзабаве перакінуць свае намаганьні і на захоп усёй краіны цалкам. Шыла ў бок акупантам!

Па-другое, мы дапамагаем і будзем дапамагаць панам-брацьцям зь Белага Легіёну ў іхным змаганьнямі з трыадзінай навалаччу. Можа камусьці і падабаецца ствараць сабе вобраз пакутніка, але нам больш даспадобы мёртвы вораг.

Па-трэцяе, мы выступаем за вольніцу для малых атрадаў, бо так зручней рабаваць караваны. Піўны дракар бірсэркаў заўжды гатовы прыняць на борт усіх грамадзянаў еБеларусі, здольных утрымаць шалом на галаве й меч у руцэ.


Што мы хочам зрабіць?


Жорсткая іміграцыйная палітыка. Кожны чужынец мусіць быць дэзінфікаваны і правераны на сувязь з тэрарыстычнымі арганізацыямі. Тым, хто не прайшоў праверку, дазволім дабраахвотна раскусіць капсулу з цыянідам. Рэпатрыянты, здольныя трымаць зброю ў руках альбо пару парсюкоў у хлеве, атрымаюць сьвежы, толькі з друку, пашпарт па-за чаргою.

Зьніжэньне падаткаў. Ня трэба плаціць дзяржаве таго, што яна не зарабіла.

Беларуская мова. Беларусы разумеюць тых, хто размаўляе па-расейску альбо на іншай шырока распаўсюджанай мове, але чужынцы беларускую мову ня здольныя зразумець. Гэта наш натуральны шчыт абароны ад клоўнскіх атакаў. Pišaš łacinkaj? Daj piać!

Мы за адчыненнае грамадства, транспарэнтную й сумленную палітыку. Мы будзем выступаць супраць пераносу гульні да скайпу, форуму і іншых зьнешніх каналаў камунікацыі. Мы гуляем тут!

ПАП выступае супраць дзяржаўнае рэгуляцыі мінімальнага заробку ды якога заўгодна іншага дырэктыўнага кіраваньня эканомікай.

Мы за пасьлядоўнае змаганьне супраць карупцыі, туркіфікацыі, супраць ботаў і мультоў.

Сьвятая вайна заўжды лепш за балотны мір. Лепш памерці на полі бітвы зь мечам у руце, чым праціснуць сваёй старэчай дупай ложак!

Зьнешняя палітыка: еБеларусь ад мора да мора! Паколькі на поўдні распасьцерліся землі неньки-України, то мазалістыя рукі півавараў выкапаюць на Палесьсі Піўное мора.

Унутрыпартыйная палітыка: транспарэнтнасьць, калегіяльнасьць прыняцьця рашэньняў, фінансавая падтрымка шэраговых сябраў партыі больш заможнымі партыйцамі.


Пра што мы марым?
"Як жыць – дык жыць для Беларусі. А безь яе – зусім ня жыць."

Піўны Інтэрнацыянал. Намаганьнямі сяброў ПАП і за грошы зь іх тоўстых, быццам кот карабельнага кока гаманцоў, заключанае MPP з братняй Чэхіяй. Аднак межы Піўнога Інтэрнацыяналу сягаюць ажно да Ірляндыі, Бельгіі, Нямеччыны, Славаччыны, Украіны й Польшчы. Братам - братняя падтрымка!

Мы за ўвядзеньне піва ў якасьці самастойнага прыроднага рэсурсу і Q8 ежы.

Мы за нулявыя (0.00😵 падаходныя падатак і ПДВ. Дзяржаве патрэбныя грамадзяне ды іхнія падаткі, але ці патрэбная гэтая дзяржава грамадзянам?

І галоўнае, панове...

З намі Піўны бог!