[Партыя аматараў піва] Панам-брацьцям зь Белага Легіёну

Day 2,127, 08:47 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny


Каму дзень добры, а каму й не, панове...

Ізноў праклятыя садаміты ворагі непадуладнай інтэрнацыянальнай хеўре еБеларусі дацягнулі свае хцівыя крывенькія ручанькі да адной з найбуйнейшых партыяў краіны. Белы Легіён, партыя патрыётаў Айчыны, чарговага разу стаў ахвярай здрадніцкага ўдару "братоў-славянаў", на якіх нібы на чорта сьвятая вада ўзьдзейнічае само існаваньне палітычнае сілы, якая з гонарам уздымае над нашымі галовамі нацыянальны сьцяг.


Цяжкія часы чакаюць сяброў Легіёну, бо ім давядзецца бліжэйшы месяц бадзяцца беспрытульнымі гаротнікамі па есьвеце... Але ж хіба беспрытульнымі? Ведайце, панове, дзьверы нашае карчмы заўжды адчыненыя для вас! Партыя аматараў піва кожнаму зь легіянераў накрые стол, поўны смачных страваў, і засьцеліць мяккі ложак, ня горшы за тыя, што месьцяцца ў спальнях Радзівілаў.


Сапраўднае сяброўства - гэта тое, што нельга прапіць нават у карчме півавараў.

Беларусь Перадусім! Мы разам, браце!