[Партыя аматараў піва] Адчыняй сенцы, карчма!

Day 2,103, 00:58 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny


Каму дабрыдзень, каму шалом, а каму здравствуйте, ягамосьці!

Ліецца ў вушы чароўная музыка...

Такі прыйшоў пяты дзень гэтага блаславёнага панам Богам тыдню. Пятніца - дзень, калі нашая карчма, прытулак для тых, хто ўжо пасьпеў прапіцца ўшчэнт й тых, хто толькі зьбіраецца надрацца ў сьвіную цыцку, ветліва адчыняе панам ды паненкам свае дзьверы, а дужа спрытным й вокны. Працавацімем ажно да сьвітанку альбо да разьвітальнага высьпятка апошняму госьцю.




Рыхтуешся да бітвы за Белаалбанію? Ты ведаеш куды трэба завітаць, каб тамтэйшыя дзяўчаты выглядалі прывабней! У карчме півавараў донца куфлю, поўнага найсмачным півам, сьвеціць ярчэй за Соцна! З намі добра, у нас весела! Налівай пуза півам як наліваецца сьпеласьцю колас на жніве.




Згодна з нашым жэстачайшэ стабільным курсам 1 кухаль піва роўны 1000хп. Наш захмялелы карчмар наліе кожнаму, хто прагарланіць нешта пад гэтым артыкулам, 1 кухаль задарма, а сябрам Партыі аматараў піва й ваярам атраду Beerserkers - 2 кухлі піва!

З намі Піўны Бог!