Новая місія

Day 2,086, 00:55 Published in Belarus Belarus by Volny Zhauner

Толькі што стала вядома, што адміны далі новую місію з загадкавай назвай "Нацыянальны Шчыт" ці неяк так.

Для тых хто ня любіць ангельскую мову (як і я) публікую пераклад адмінскай інфы:

National Shield Tournament
- Турнір будзе доўжыцца 7 дзён (168 гадзін) паміж 2087 і 2093 днямі.
- Кожны грамадзянін можа змагацца, каб дасягнуць і нават перасягнуць пэўнай мэтавай колькасьці ўрону, якая залежыць ад яго ваенных навыкаў
- Кожная краіна будзе мець нацыянальную мэтавую колькасьць дамагу, заснаваную на сваім вайсковым патэнцыяле.
- На галоўнай старонцы грамадзянін можа ўбачыць прагрэс, дасягнуты ім і суграмадзянамі ў дасягненьні або перавышэньні мэтавай колькасьці дамагу.
- Кожны грамадзянін і кожная краіна будзе ўзнагароджаны ў залежнасьці ад іх прагрэсу

Асабістыя узнагароды

- Падчас турніру, гулец будзе ўзнагароджаны пры дасягненьні пэўных вынікаў на аснове яго першапачатковай мэты:

- 100% (мэта дасягнутая) - +25 да сілы
- 110% (пераўзышлі мэты на 10😵 - +50 Energy Center на працягу 7 дзён
- 125% - атрымліваюць балы рангу на 1/10 дамагу
(Прыклад: калі 125% гэта 10000000 дамагу, гулец атрымлівае 1000000 балаў рангу)
- 150% - +50% Damage Booster на працягу 8 гадзін
- 200% - 10 энэргетыкаў
- 300% - +50 Energy Center на працягу 30 дзён
- 500% - +50% Damage Booster на працягу 24 гадзін
- 750% - 20 энэргетыкаў
- 1 000% - 25 золата
- 1 500% - +100 Energy Center на працягу 30 дзён
- 2000% - 15 энэргетыкаў
- 2 500% - 50% Damage Booster на працягу 24 гадзін
- 3 000% - 20 энэргетыкаў
- 4 000% - 25 энэргетыкаў
- 5 000% - 50 золата
- 6 000% - 25 энэргетыкаў
- Для кожнага 1000% больш - 25 энэргетыкаў

- У канцы турніру 50 лепшых гульцоў з кожнай краіны атрымаюць спэцыяльны значок
- Кожная ўзнагарода павінна быць сабрана з банэра на галоўнай старонцы.
- Папярэдняе правіла азначае, што Damage Booster будзе актывізаваны, калі грамадзянін возьме прыз

ВАЖНА

- Урон ад звычайнай зброі (уключаючы Базука) і ад Партызанскіх Баёў будзе дададзены
- АЛЕ!!! - ўрон, нанесены зь Вялікай Бомбы, Малой бомбы і Ракет НЯ БУДЗЕ УЛІЧВАЦЦА НІ Ў ПЭРСАНАЛЬНЫМ, НІ Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ РЭЙТЫНГУ!!!
- Калі гулец мяняе сваё грамадзянства падчас мерапрыемства, яго урон залічваецца за краіну, грамадзянінам якой ён зьяўляўся на пачатку місіі

Рэйтынг Грамадзянаў

- З рэйтынгам можна азнаёміцца, націснуўшы жоўтую кнопку на банэры на галоўнай старонцы
- У кожнай краіне будзе рэйтынг па выніках працы грамадзян у дасягненьні сваёй мэты ў працэнтах
Прыклад:
- Мэта на грамадзяніна А: 100 000 дамаг; нанёс: 500 000 дамагу; працэнтаў паказана ў рэйтынгах: 500%
- Мэта Грамадзяніна B: 500 000 дамаг; нанёс: 1000000 дамагу; працэнтаў паказана ў рэйтынгах: 200%
- Гэта азначае, што грамадзянін А будзе вышэй Грамадзяніна B ў рэйтынгах
- Рэйтынг пакажа 100 лепшых гульцоў у кожнай краіне, а таксама пазыцыю гульца, калі ён не ў топ-100
- Рэйтынг абнаўляецца кожную гадзіну

Узнагароды Краіны

- Падчас турніру, краіна будзе ўзнагароджана пры дасягненьні пэўных вынікаў на аснове яго першапачатковай мэты:

- 100% (дасягнулі мэты) - 250 золата
- 110% (пераўзышлі мэты на 10😵 - 100 залатых
- 125% - 150 золата
- 150% - 200 золата
- 200% - 300 золата
- 300% - 400 золата
- 500% - 500 золата
- 750% - 600 золата
- 1 000% - 700 золата
- 1 500% - 800 золата
- 2000% - 1 000 залатых
- 2 500% - 1 500 залатых
- 3 000% - 2000 залатых
- 4 000% - 2 500 залатых
- 5 000% - 3 000 золата
- 6 000% - 3 500 золата
- 7 000% - 4 000 залатых
- Для кожнага 1000% больш - яшчэ 1000 золата

- Залатыя будуць залічаны на казну краіны
Прыклад:
- Калі краіна дасягне 125%, яна атрымае ў агульнай суме 500 залатых

- У канцы турніру кожная краіна атрымае нейкі Шчыт абароны (Defence Shield) па яго пазыцыі ў рэйтынгах:

- Месцы з 1 па 10 - Шчыт Абароны ку7
- Месцы 11 - 20 - Шчыт Абароны ку6
- Месцы 21 - 30 - Шчыт Абароны ку5
- Месцы 31 - 40 - Шчыт Абароны ку4
- Месцы 41 - 50 - Шчыт Абароны ку3
- Месцы 51 - 60 - Шчыт Абароны ку2
- Месцы 61 - 70 - Шчыт Абароны ку1

Што такое Шчыт абароны?

- Больш падрабязна Шчыты будуць прадстаўлены ў наступным артыкуле Апошніх абнаўленьняў (і ў маёй газэце таксама). Да тых часоў, вось гэта хуткі прагляд аб памеры шкоды, які шчыты могуць паглынаць:

- ку7: 10 мільярдаў пашкоджаньняў
- ку6: 8 мільярдаў пашкоджаньняў
- ку5: 6 мільярдаў пашкоджаньняў
- ку4: 4 мільярдаў пашкоджаньняў
- ку3: 3 мільярдаў пашкоджаньняў
- ку2: 2 мільярды пашкоджаньняў
- ку1: 1000000000 пашкоджаньняў

Рэйтынг Краін

- З рэйтынгам можна азнаёміцца, націснуўшы жоўтую кнопку на банэры на галоўнай старонцы
- Рэйтынг будзе заснаваны на эфэктыўнасьці саміх краін у дасягненьні сваёй мэты ў працэнтах
- Рэйтынг абнаўляецца кожную гадзіну

Карацей кажучы, нам паставяць плянку ўрону якую мы мусім пераўзайсьці.
І самы смак - бомбы і ракеты не залічваюцца! Таму набывайце энэргетыкі і чакайце фану!