[МЗС] Справаздача Міністэрства замежных спраў.

Day 2,043, 09:12 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Паважанае спадарства!

Дазвольце прадставіць вашай увазе справаздачу аб працы МЗС Беларусі за апошнія два тыдні.

1. Зварот да саюзнікаў.

Праца новага ўрада Беларусі і МЗС у прыватнасці пачалася з публікацыі Звароту да старых і новых сяброў.

Дадзены зварот быў накіраваны ў саюзныя дзяржавы для перакладу на мову кожнай з краін і далейшай публікацыі ў мясцовай прэсе праз адпаведных амбасадараў.

Дзякуючы выдатнай працы амаль усіх амбасадараў зварот Беларусі да сяброў быў апублікаваны ў большасці з краін-адрасатаў.

Артыкул у Вялікабрытаніі
Артыкул у Польшчы
Артыкул у Вугоршчыне
Артыкул у Славеніі
Артыкул у Латвіі
Артыкул у Сербіі
Артыкул у Чарнагорыі

У астатніх краінах зварот быў дасланы непасрэдна ўрадам саюзных дзяржаў.

Далейшыя назіранні паказалі, што апублікаваныя звароты атрымалі пераважна пазітыўныя водгукі ва ўсіх краінах.

Амаль усюды артыкулы трымаліся ў топе навінаў.

Дадзены крок, безумоўна, паспрыяў фарміраванню пазітыўнага іміджу Беларусі як дружалюбнай краіны, якая гатова да дыялогу і канструктыўнага супрацоўніцтва.

2. Амбасадарскі корпус.

З самага пачатку тэрміну паўнамоцтваў дзеючага МЗС пачалася весціся актыўная праца з амбасадарскім корпусам. Сярод дыпламатаў з’явіліся і новыя твары.

У цяперашні час амбасады Беларусі працуюць у наступных краінах і ў наступным складзе:

fabula - Вялікабрытанія
Litvin1992 і TannenfelsRus - Польшча
simplicity.lover - Славенія
Danatelus - Сербія, Чарнагорыя
Shepturо - Латвія, Літва, Эстонія
Dajdzo - Славакія
ZmicerU - Венгрыя
StreLa_BY - Іспанія
bormann - Чэхія
EgorFly - Турцыя
Anton_from_Cherkasy - Украіна

Акрамя паспяховага выканання задання МЗС па распаўсюду звароту да саюзнікаў амаль усе паслы пачалі актыўную працу ў краінах знаходжання.

Асабліва хацелася б адзначыць выдатную працу Danatelus ў Сербіі і Чарнагорыі.

Згадкі таксама заслугоўваюць артыкулы StreLa_BY аб Іспаніі, Litvin1992 і TannenfelsRus аб Польшчы.

Падае надзеі малады гулец Dajdzo, які, з цягам часу і з набыццём вопыту, а таксама вытрымкі, таксама можа стаць каштоўным супрацоўнікам МЗС 🙂

Добрая праца ўсіх актыўных амбасадараў была адзначана прэміямі.

3. Міжнародная арэна.

Праца МЗС і ўраду краіны па паляпшэнні стасункаў з сяброўскімі краінамі дазволіла Беларусі паспяхова адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы ў ваенных канфліктах апошняга часу.

Так, пры актыўнам садзейнічанні саюзнікаў, наша дзяржава паспяхова абараніла свае тэрыторыі на Скандынаўскім паўвостраве і вядзе пераможныя бітвы супраць Фінляндыі.

На дадзены момант Беларусь мае МПП з наступнымі краінамі:




У бліжэйшы час будзе ўзнята пытанне аб падаўжэнні існуючых і заключэнні новых МПП.

4. Перспектывы.

Як вы ведаеце, нядаўна было заключана гістарычнае пагадненне паміж Беларуссю, Украінай, Польшчай, Летувай, Латвіяй і Славакіяй аб стварэнні Міжмор’я – канфедэрацыі гэтых краін.

У рамках гэтага пагаднення краіны-ўдзельніцы пачынаюць актыўнае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

МЗС Беларусі ўжо распрацоўвае комплекс мерапрыемстваў і дыпламатычных крокаў, накіраваных на інтэнсіфікацыю ўзаемаадносінаў і паляпшэнне ўсебаковага супрацоўніцтва.

Неўзабаве пачнецца мэтанакіраваная дыпламатычная праца ў межах канфедэрацыі.




МЗС і далей будзе весці паслядоўную дзейнасць па налажванні стасункаў с саюзнікамі і сяброўскімі краінамі, паляпшэнні іміджу дзяржавы за мяжой, адстойванні інтарэсаў Беларусі на міжнароднай арэне.

МЗС будзе працягваць працу, накіраваную на з'яўленне ў Беларусі паўнавартаснага корпуса кадравых дыпляматаў, якія працуюць на карысць краіны па-за залежнасцю ад палітычнай сітуацыі і кан'юнктуры.

Грамадзяне Беларусі, якія жадаюць паспрабаваць сябе на дыпламатычнай ніве, запрашаюцца на працу ў амбасадарскі корпус краіны.

Праца амбасадара - выдатная магчымасць прынесці карысць сваёй краіне, праявіць свае навыкі і завесці новыя знаёмствы! Акрамя таго, па выніках працы выплочваюцца прэміі.

З павагай,
vadzimir