[МЗС] Амерыканская Сцяна Свабоды.

Day 2,037, 08:19 Published in Belarus Hungary by Danatelus

Вітаем, паважанае спадарства!

Інфармуем, што з крыніц Міністэрства абароны Сербіі стала вядома аб заканчэнні ўзвядзення кааліцыйнымі сіламі шасці дзяржаў у складзе аб'яднанай групоўкі Ўзброеных Сіл Альянса TWO Амерыканскай Сцяны Свабоды.



Узвядзенне ў сціслыя тэрміны гэтай пабудовы вакол штата Фларыда, дзе часова размешчана сталіца ЗША, дазволіла засцерагчы дзяржаўных службоўцаў Урада ЗША ад напалу баявых дзеянняў, якія адбываюцца ў іншых рэгіенах краіны.



Разам з тым, прымаючы да ўвагі рэсурсную сітуацыю ў ЗША, раім грамадзянам Беларусі часова ўстрымацца ад наведвання гэтай дзяржавы з мэтай працаўладкавання ці ажыццяўлення аперацый эканамічнага характару.

З павагай,
Амбамасада еБеларусі ў еСербіі.



BLB Life - [ЖББЖ] - "Жыццё і барацьба беларускага жаўнера"