[МЗС] Латвія. Агульны агляд.

Day 2,019, 04:55 Published in Belarus Hungary by Danatelus

Sveiki, паважанае спадарства!
Сення мы вітаем Латвію!



У каго есць жаданне акунуцца ў справы дзен мінулых, можаце пагартаць агляд Hyena Black амаль 2-месячнай даўніны, а мы наноў глянем на жыцце нашага паўночнага суседа.



Агульная інфармацыя
Насельніцтва - 820 (агульнае 44 месца)
Сярэдні ўзровень грамадзяніна - 26
Тыдневы ўрон – 4,248 млн. (агульнае 28 месца)
Колькасць регіенаў - 4 + 2
Рэсурсы: жалеза, рагаты скот, рыба + садавіна і алені
Бонусы:
Ежа - 80%
Зброя - 20%


Які можна зрабіць вывад: клімат у Латвіі настолькі суворы, што розныя дахлякі там проста не прыжываюцца і хуценька адлятаюць хто куды. Затое застаюцца сапраўдныя жаўнеры, якія могуць вырашаць любыя складаныя задачы ў гонар сваей Радзімы!

Палітычны расклад

На травеньскіх выбарах упершыню прэзідэнтам краіны абраны kamikaza2, старшыня партыі Vienoti Latvijai (Адзіныя дзеля Латвіі). Ен упэўнена атрымаў верх у традыцыйнай па вясне латвійскай палітычнай гульні "Перамажы Carlozs'a" (прэзідэнт Латвіі ў сакавіку). І не выпадкова, бо як нам стала вядома, апошні нікога не дадаяе сябе ў сябры, калі яго ня ведае ("I will NOT add you as friend if i do not know you!"). Болей чым спорная заява, асабліва ў дачыненні да сваіх палітычных паслядоўнікаў.

Як прыклад узорнай палітычнай супрацы, уладны алімп Латвіі арганічна дапаўняюць прадстаўнікі яшчэ 2 цэнтрысцкіх партый: Прэм'ер-міністр Jesus Allmighty (партыя Jesus un Kristigie Kapitalisti ці Іісус і хрысціянскія капіталісты), Міністр замежных спраў Soulcraft, Губернатар zeibis89 і Міністр адукацыі mirannda (партыя Launie geniji, на гэты раз і так зразумела. Ну хто яшчэ можа засядаць ва ўрадзе, канешне, самыя разумныя Злыя геніі).

Агулам гэтыя 3 партыі кантралююць таксама і прадстаўнічы орган краіны.
Карацей, за будучае латвійскай палітыкі можна не хвалявацца.



Узброеныя сілы

Добра экіпіяваныя, латышскія стралкі даволі рэдка сядзяць без справы.



Па ранейшаму, самым моцным атрадам у краіне з'яўляецца F.R.A.G - на яго долю прыходзіцца больш за 50% страт Латвіі.
Астатні п'едэстал і падыходы да яго з вынікамі па 10-15% кожны дзеліць магутная групка з 3-5 атрадаў: eNBS Regulara armija, AfterFall, eNBS Specialo uzdevumu vieniba і інш.
Гэта ж падцвердзілі і вынікі толькі што мінулага турніра MU.



Знешняя палітыка

Латвия - удзельнік альянса TWO (ACT member), что і абумоўлівае кола краін для заключэння MPP:
7 - з краінамі TWO (ACT) - Іспанія, Сербія, Венгрыя, Кітайская Рэспубліка (Тайвань), Літва, Вялікабрытанія, Польшча;
3 - з нейтральнымі краінамі - Грэцыя, Румынія, Іран.

Агулам вельмі баяздольны набор, трэба адзначыць. І не дзіўна, што апошнім часам Латвія актыўна імкнулася ім скарыстацца: ад ужо стаўшых звычкай спарынг-баеў з Швецыяй да авантурныга авіяпадарожжа ў Аўстрыйскія Альпы.



Але нешта не шчасціла, і яшчэ напачатку гэтага тыдня мы маглі бачыць звычайную старую Латвію ў яе гістарычных межах. Але што было далей...



Пакуль сусед справа спіць і не чухаецца, Латвія страляе. Вочкамі, базукамі, у наяўнасці маюцца і больш важкія аргументы...
І, відаць, у вельмі хуткім часе мы зможам убачыць Латвію ад мора да мора.
Адразу ўдакладнім: ад Паўночнага да Баранцава.

Перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю

Дзякуючы нядаўнім рашучым крокам Латвіі ва ўсходнім накірунку і паслядоўнай і прадуманай палітыке Беларусі ў мінулыя часы, зараз мы можам расслабіцца і пачынаць супрацоўніцтва з краінамі TWO ў любым накірунку.
Упэўненыя, што гэта супрацоўніцтва будзе адкрытым, узаемавыгадным і доўгатэрміновым.
А Вас, паважаныя спадары кангрэсмены, мы заклікаем не лічыць да 2, а галасаваць ЗА уступленне ў альянс, у тым ліку з такой цудоўнай квітнеючай краінай як Латвія. Нам жа лепей будзе.



P.S. Вы ведаеце, зрабіўшы самы беглы агляд мясцовай прэсы, мы знайшлі шмат чаго вельмі цікавага!



На жаль, на гэтым мы вымушаныя прыпыніцца і зрабіць дасканалы і паглыблены аналіз латвійскіх перыядычных выданняў...

З павагай,
Амбамасада еБеларусі ў еЛатвіі.



BLB Life - [ЖББЖ] - "Жыццё і барацьба беларускага жаўнера"