З пастановы мясцовага камбеду
Anarkisto
Музычны фон
Но пасаран, паважаныя чытачы!
На пачатку хочу звярнуцца да сяброў незарэгістраванай партыі ппЎмз і зарэгістраванай ПАП
П'янкі не будзе!
А зараз бліжэй да сутнасьці. Добрых два тыдні таму рэдакцыя "Чорнай ПраЎды" пад эгідай партыі памяркоўнага прагрэсу Ў межах закону правяла святочную экспрапрыяцыю звязаную з гадавінай дня нараджэння нейкага лысага чалавека з кепкай. Нехта, магчыма, падумаў, што гэтым усё і скончыцца, бо канчатковы сэнс любой экспрапрыяцыі - пераразмеркаванне дабротаў - здавалася б быў дасягнуты. Аднак не ўсё так проста - мала назбіраць танкаў, іх цяпер яшчэ трэба кудысці патраціць. Да-да, не здзіўляйціся, з гэтым таксама могуць быць праблемы, бо тупа прапіць усё экспрапрыяванае азначае ні атрымаць добрага фану, ні захаваць даверу электарату.
Традыцыйна ў такіх выпадках сродкі падзяляюцца на тры часткі: адна ідзе на патрэбу партыі (прапіваецца!? Фу, як груба! Але па сутнасці правільна), адна адкладаецца на сакрэтны рахунак у швейцарскім банку (бо мы ж не жадаем, каб нашыя лідэры памерлі ад голаду ў чарговай эміграцыі без вустрыц ды лобстэраў), а трэцяя частка раздаецца галечы і спачуваючым.
Нажаль, несвядомы элемент скарыстаўся тым, што экпрапрыяцыя праводзілася не жыўцом, а праз гэты іхні тырнет, і палічыўшы, што таварыш маўзер не здолее дабрацца да іх праз манітор, злачынна прыхаваў такія неабходныя для перамогі е-сусветнай рэвалюцыі танкі. Тым буржуям і кулакам, хто ўсё ж такі паўдзельнічаў у экспрапрыяцыі - маё пралетарскае дзякуй. Абяцаю, што ў выпадку перамогі рэвалюцыі вы не будзеце арыштаваны, а калі і будзіце арыштаваны, то ўжо дакладна не будзіце расстраляны. За ўсімі жа астатнімі мы яшчэ вернемся крыху пазней, на гэты раз з матросамі і Аўрорай
😉
Тым не менш сабранага відавочна не хопіць на ўсе тры "клясічных" артыкулы расходаў і таму мы вымушаны адмовіцца ад партыйнай п'янкі і абмежавацца невялікім рахункам на каморскіх выспах і (УВАГА) такой жа невялікай раздачай танкаў для галечы пралетарскага ды сялянскага паходжання!
Раздача выпадкова прыпадае на 255-ю гадавіну з дня нараджэння другога (а дакладней першага) вялікага рэвалюцыянера і экспрапрыятара Максімільяна Рабесп'ера (\о/) і акрамя таго на гадавіну шырока вядомага ў вузкіх колах навукоўца з-пад Ліды Станіслава Баніфацыя Юндзіла (якога нашыя летувіскія сябры прадказальна называюць Станіславас Баніфацыс Юндзілас
😁. Можаце лічыць, што раздача прымеркавана да адной з гэтых дзьвух падзей (альбо да абедзьвух адразу), хаця насамрэч гэта з большага выпадковае супадзенне.
Як бы там ні было ўсе жадаючыя могуць паўдзельнічаць у раздачы. Што для гэтага патрэбна? Усяго-та пакінуць у каментарах доказы вашага рабоча-сялянскае паходжання, а таксама таго, што вы адносіцеся да галечы. Што гэта будуць за доказы, вырашаць вам і, спадзяюся, з гэтам не будзе цяжкасцей, бо як вядома "галота на выдумкі хітрая", калі ж вам нічога не прыходзіць у галаву, то вы напэўна зажраўшыся буржуй.
Пяцёра самых хуткіх і вынаходлівых атрымаюць па 4ку7 танкаў. Вынікі будуць падведзены праз два дні.
І памятайце - рэвалюцыя будзе!
Comments
кормяць? : D
Не, мы толькі зброю выдаем, а ежу чалавек узброены рэвалюцыйным парывам і танкамі як-небудзь сам знойдзе 😉
Я жыў, жыву й буду жыць у Менску. Сяло такое ў Бабруйскай вобласьці. Мо ведаеце? Дзенна й ночна працую журналістам, ну там, з матыгаю, лапатаю, рыю нешта, часамі капаю ці то для сябе, ці то для кагосьці. Як звычайны рабочы-селянін, як усе мы тут? А ёсьць па 50 чаго? ; )
Ты паспяхова даслаў 10 адзінак тавару да Mikita Siemjanenka.(с)
Трымай. З танкам і глебу капаць спадручнее, чым з матыгай
[removed]
голая праўда, як яна пакуль што есць...
(_!_)
Ты паспяхова даслаў 10 адзінак тавару да Danatelus.(с)
Я аж слязу пусціў(
Ты паспяхова даслаў 1 адзінак тавару да Danatelus.(с)
І гэта яшчэ зверху. Каб было чым сорам прыкрыць. Кажуць добры кулямёт можна выгадна абмяняць на гарныя галіфэ
http://www.youtube.com/watch?v=B9kYdXoqdVY
Анаркисто, несмотря ни на что (шутка), я испытываю к тебе почти любофь.
Не забывай только, как окончил опупею Робеспьер, во сколько раз больше в любой революции погибает совершенно непричастных к ней простых пахарей и обычных ученых, а также как много белорусской крови на самом деле текло в жилках кумиров с типично польскими именами и фамилиями.
Расскажи лучше, сколько шансов было у типичного жителя окрестностей Лиды получить хотя бы гимназическое образование.
Булок не заслуживаю, ибо происхождение имею наполовину высокодворянское.
ухахаха, пасаромеюся спытаць пра высока не дваранскую палову
а я не скрываю, - вторая половина - коренные минчане с далекими предками из Багуты. А ты своих хотя бы до 5-го колена знаешь, свистулька?
А што за "карэнныя мінчане"? Жыдовіны што лі? Я не ў крыўды пытаюся, проста чуў, што сто год таму Менск быў годным жыдоўскім мястэчкам. Лічу, што жыды-літвакі - гэта наш народ не ў меньшай ступені, чым так званыя беларусы, рускія ці яшчэ, хто іншы, з тых хто жыў на нашай зямельцы беларускай
Ах, гэтая кранаючая душу савецкая міфалогия! Я яе таксама люблю. Сказ пра цёмнага беларускага мужыка пад пятою польскага пана - мой самы ўлюблёны, адразу апасля сказу пра Мураў'ёва-вызваліцеля, вядома)
А наконт крыві, то польская яна амаль не адрозніваецца ад беларускай, як і прозвішчы дарэчы, а вось культура крыху іншая
Дзякуй за ўвагу, заўжды ваш пан Пашкоўскі з вёскі Сцяпы, што на Злобіншчыне
Знаешь, вот с жидовинством мне не свезло. А то сидела бы щас на одном берегу с Гиеном и стучала себя пяткой в грудь, какая я прожженая поц-риотка. А так-то мой папа перед смертью сдал все свои метрики в Нац. исторический музей, да, как образцы документального подтверждения поколений белорусскости в сумеречной зоне.
Полковник Кудасов нищ (с)
Падобна да таго, што пан палкоўнік нарэшце прасякнуўся рэвалюцыйным духам. Радзіма вас не забудзе
Хлопцы, гуляем! Толькі што яшчэ адзін буржуін азораны полымем рэвалюцыйнай барацьбы зрабіў значны ўнёсак на нашую справу.
Дадатковыя сродкі будуць размеркаваныя праз наш камбед і адпаведна дапамогу атрымаюць не пяць чалавек, а значна болей (ці, магчыма, большымі порцыямі). Вядома, калі адпаведная колькасць беднаты знойдзецца за наступныя два дні.
Я отношусь к рабоче-крестьянскому классу, т.к. у меня нет генеалогического древа (я не реферал).
Очевидно что я нищий - я играю больше 100 дней, а моя сила лишь больше 1000, из чего видно что я тренируюсь только бесплатно и не с максимальным апгрейдом тренировочного зала.
Надта ж складна і лягічна ты кажаш. Ці не інтэлегент часам? Ну, ды ладна, трымай, толькі памятай, што з контрай у нас размовы кароткія
Ты паспяхова даслаў 10 адзінак тавару да SinghamB.(с)
V. Нічога не трэба.
І нічога й не атрымаеш. Ні танкаў, ні кулі ў лоб. Я цябе памятаю, ты ў нас у спісе спачуваючых)
фюю
iść do pracy, hołop !!
feel like a sir \0/
Да ты ж контра недабітая!
Ў
V
Ў
Ў
V
Ў
V
Ўаў
Аказалася, браткі мае, што еБеларусь - краіна зажраўшыхся буржуінаў і няма ў нас амаль жабрачага клясу і рознай там галечы-галоты! Гэта сумна, бо калі няма беднаты, то і рухаць рэвалюцыю лічы няма каму. Гэтак мы паступова прыйдзем замест дыктатуры пралетарыяту да гэтых варожых інхніх дзермакратыяў!
З іншага боку пры такой вялікай колькасці буржуяў і такой маленькай колькасці пралетарыяту ў выпадку перамогі рэвалюцыі і масавых раскулачванняў колькі ж бабла прыйдзецца на кожнага! Так што не вешайце насы таварышы. Танкі ў нас ё, рэвалюцыйнага запалу - колькі хочаш, так што чакаем першага жа залпу "Аўроры" і бягом браць штурмам Зімовы палац (гэта ў Ленінградзе калі што).
Усім дзякуй за ўвагу. Наступны мітынг адбудзецца згодна раскладу.
Калі нехта з галечы праспаў раздачу, то яшчэ ё шанс атрымаць пару кулямётаў, хаця такой халявы ўжо не чакайце
V