Дняпроўскі рубеж. Усходнееўрапейскі баланс.

Day 1,991, 08:23 Published in Belarus Hungary by Danatelus

Не будзем паўтараць усім вядомыя навіны: мы ўступілі ў хаўрус з Польшчай і Іспаніяй і сямімільнымі крокамі ідзем у TWO. Відавочна, што нашыя інтарэсы як самастойнай краіны звязаныя менавіта з гэтым альянсам, хоць гэтае пытанне яшчэ не раз будзе ставіцца шмат кім пад сумненне. Такі ўжо наш лес між Захадам ды Ўсходам.
Але дзе ж яна, тая еўрапейская мяжа паміж TWO і CoT?
Гэта Днепр, ці Дняпро, бо не трэба забываць і нашых паўднёвых суседзей.



І вось тут мы мусім размежаваць інтарэсы альянсаў і Беларусі як самастойнай краіны.
TWO (і Вугоршчыне, і, нажаль, Польшчы) афіцыйна выгадна стабільная і моцная мяжа на Ўсходзе, што аўтаматычна азначае адсутнасць вольнай Украіны. Добра для TWO, але ж не для нас, бо пры супрацьстаянні 2 мегаальянсаў першымі пад удар трапляюць менавіта невялікія краіны...
Украінцы адзіныя ў сваей барацьбе з акупаціяй і наш маральны абавязак ім дапамагчы!
Зробім невялічкі экскурс ў рэальную гісторыю:
"7 траўня ў Кіеў уступілі кавалерыйскія часткі Войска Польскага (рэд. - 1920 год, ПР і УНР выступалі як саюзнікі). Варта прызнаць, што кіяўляне не звярнулі на ўступаючыя польскія войскі ніякай увагі, паколькі гэта была ўжо пятнаццатая змена ўлады на працягу трох гадоў."
Е-часова пражываю ў Кіеве, і што бачу...на выходных ізноў палыхне вызвольнае паўстанне! N-нае по ліку... А ці не стаміліся байцы, а ці не скончыўся порах у парахаўніцах!?
НЕ!!!



Напярэдадні агульнага для нас свята Вялікай Перамогі варта зрабіць рашаючы крок!
Грамадзяне! Да зброі!
Дапаможам братам!
Украіна будзе вольнай!


Заўседы Ваш,
BLB Life - [ЖББЖ] - "Жыццё і барацьба беларускага жаўнера"