Перадвыбарны артыкул

Day 1,903, 01:48 Published in Belarus Belarus by Mitreiko
На рускай мове

Вітаю вас, грамадзяне Беларусі!

Спачатку - трохі пра сябе. Маё імя - Паўленок Зміцер, зараз я займаю пост міністра дэмаграфіі… Таксама вядомы як адзін з лідараў сацыялістычнай Аграрнай Партыі.
Падчас маёй працы ў сапарце рэгулярна выходзіў абноўлены артыкул для пачаткоўцаў (на беларускай і рускай мовах), праводзіліся квэсты, працягвала дзеянне праграма падтрымкі журналістаў, - і, вядома, былі рэгулярныя раздачы, падтрымлівалася сувязь з нашымі пачаткоўцамі. Дзяржаўныя сродкі не марнаваліся.

Дзякуй усім, хто падтрымаў маю кандыдатуру! У выпадку перамогі абяцаю апраўдаць ваш давер.

Урад (папярэдні склад)

Міністр Абароны – xoni, памочнікі - plovets, Alexander w0r, Ragvalod.
Міністр Эканомікі і Фінансаў – zMensk.
Міністр Замежных Спраў – Green4x, памочнікі – AlexeyWB, Djamaida, ZmicerU, xeroxd1.
Міністр Інфармацыі – PaulFromMinsk, памочнікі – Eugene Just II, zMensk.
Міністр Дэмаграфіі – krems0da, памочнікі – shevazt, Kryvich, Nikael de Largo.
Міністр Іміграцыі – Yauhien, памочнік – Murashkokmit.

Як можна ўбачыць, урад, калі параўноўваць са студзеньскім, вялікіх змен не зведаў. Адной з самых важных задач міністэрстваў (асабліва гэта тычыцца МЭФ, МЗС, МА) лічу падрыхтоўку новых кадраў… такая праца вядзецца ўжо цяпер. Прэзідэнт і ўрад павінны рэгулярна выпускаць артыкулы, інфармаваць людзей пра свае планы і адчытвацца.
Абмеркаванні на агульнабеларускім форуме працягнуцца.

Унутраная палітыка

Праект "Беларуская Ваенная Акадэмія" ўжо працуе, зараз жа мы будзем аднаўляць Універсітэт (там гульцы азнаёмяцца з інтэрфейсам і магчымасцямі гульні з дапамогай адмысловых квэстаў). Куратарам стане shevazt.
Таксама будзе створана працоўная група для правядзення бэйбі-буму ў нашай краіне, і вынік павінен быць ужо ў гэтым месяцы.

Процідзеянне ТО - вось вельмі важная задача. Не раз даводзілася назіраць, як людзі гублялі свае партыі, а зараз мая Аграрная Партыя запаўняецца вельмі падазронымі "асобамі". Мы павінны дапамагаць адзін аднаму і каардынаваць дзеянні (адзначу, што адпраўка тыкетаў часта не дапамагае)! Часцяком нядобрасумленныя гульцы рэгіструюць свае акаўнты непасрэдна ў Беларусі, г.зн. абыходзяць Міністэрства Іміграцыі. Такім чынам, я выступаю за наданне гэтаму міністэрству дадатковых функцый - МУС.

Вораг не пройдзе!

Знешняя палітыка

Пасля завяршэння вайны з Вугоршчынай (Гомель застаецца ў іх у арэндзе), урад плануе ўладкаваць трэніровачную вайну (напрыклад, з Літвой. ТВ спрыяе тое, што апошняе наша МПП, з Бразіліяй, хутка скончыцца).

Як паказала маё апытанне, зараз альянс Asgard сярод грамадзян папулярней, чым EDEN, CoT і TWO разам узятыя - і я таксама выступаю за ўмацаванне адносін са Швецыяй, Фінляндыяй і Канадай, аж да падпісання МПП.
Расія раней была Беларусі добрым хаўруснікам, ды і потым варожай краінай не стала. Хацелася б аднавіць з ёй хаўрусніцкія адносіны.
Украіна дагэтуль застаецца ў каланіяльнай залежнасці. Мы будзем дапамагаць нашым сябрам, чым толькі магчыма!
Урад таксама плануе скласці "адкладзеныя" саюзныя дамовы з такімі краінамі CoT, як Балгарыя і ЗША.

Зараз мы застаёмся "нейтраламі", перад тым, як прыняць рашэнне пра ўступленне ў адзін з альянсаў, будзе праведзена паўторнае і ўжо афіцыйнае апытанне насельніцтва (у першым, як вы памятаеце, большасць не абрала ніякі альянс). Нам дапамогуць артыкулы Грынфокса, пра Асгард ён ужо напісаў.

Што тычыцца пасольскага корпуса - ZmicerU стане амбасадарам у Расіі і Ўкраіне, а Kobby88 адправіцца ў Літву. Заклікаю і іншых прыняць удзел у працы.

Жадаю ўсім нам чыстых і сумленных выбараў! Разам мы пераможам!