З Новым Годам!!! (+ святочная раздача)

Day 1,867, 23:38 Published in Belarus Belarus by plovets

Вiтаю Вас, шаноўнае спадарства!
Сёння ранiцай глянуў на календар, а там 31 снежня ўжо!!! Таму перад самым Новым Годам, я хачу пабыць для Вас вось гэтым добрым дзяцькам з малюнку нiжэй!!! 🙂

Спачатку я, як сапраўдны Дзед Мароз, пажадаю Вам моцнага здароўя ў Новым Годзе, а таксама вялiкага шчасця, узнёслага настрою на працягу ўсяго года, шмат станоўчых пачуццяў i здарэнняў!
Цяпер трэба раздаваць падарункi!!!
Каб спраўдзiць маю мару стаць дзедам Марозам, гулец zМенск з асабiстага сховiшча ахвяраваў на раздачу, увага, 400 ку7 танкаў

а ад мяне вам будзе харчовая падтрымка
.
Кожнаму атрымаецца па 4 ку7 танкi i на 500 адзiнак жыцця ежы!!!
А таксама вялiкi дзякуй гульцу Антырускаму, якi дапамог раздачы грошымi!!!
Цяпер аб умовах раздачы!
1 Раздача праводзiцца толькi для гульцоў еБеларусi!
2 Каб атрымаць навагоднi падарунак, трэ ба усяго-та пакiнуць святочны каментар, з дапамогай якога Вы вiншуеце ўсiх сваех сяброў i гульцоў!
3 Падтрымку атрымаюць першыя 100 гульцоў, якiя пакiнулi святочны каментар! (мае заўвагi ў каментах не ўлiчваюцца)
А яшчэ хачу дадаць да сваех вiншаванняў, каб у навагоднюю ноч да Вас наперабой лезлi ў хату Дзеды Марозы , а пасяля таго, як праб’юць куранты i афiцыйна наступiць Новы Год да вас у хату зайдуць Снегуркi .
I галоўнае: памятайце, што 1 студзеня заканчваецца дзеянне дамовы па знаходжанню Гомеля пад венгерскай акупацыяй! Таму пастарайцесь не быць, як персанаж на данным малюнку !
Вясёлага Новага Году!!!

P.S. Мне будзе вельмi прыемна бачыць павялiчэнне колькасцi падпiсак на мой часопiс, а таксама шмат вотаў! 🙂 🙂 🙂