перадвыбачыя лёзунгі партыя аматараў піва

Day 1,860, 16:13 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann
1. беларусь, свабода, піва!
2. выпей піва - будзе лепей!
3. пі з правымі пакуль не палявеюць, пі з левымі пакуль не паправеюць!


с гэтымі праграмнымі лёзунгамі партыя аматараў піва ідзе да выбараў у сэнат



што датычыцца канкрэтных акцыяў у eRepublik

- будзем змагацца с адмінамі за завядзеньне піва ў якасьці самастойнага прыроднага рэсурсу і Q8 ежы
- нашая мэта - нулявыя (0.00😵 падаходныя падатак и НДС. дзяржаве патрэбныя грамадзяне і іхнія падаткі. але ці патрэбная гэтая дзяржава грамадзянам?
- партыя аматараў піва супраць дзяржаўнае рэгуляцыі мінімальнага заробку і якога заўгодна іншага дырэктыўнага кіраваньня эканомікай
- будзем пасьлядоўна змагацца супраць карупцыі, туркіфікацыі, ботаў і мультаў
- вайна - гэта мір. падтрымаем ўзброеныя канфлікты за вызваленьне нашых рэгіёнаў. ніколі не падтрымаем мірную дамову на невыгодных для нас умовах!
- беларуская мова - нашая наймацнейшая зброя ў барацьбе с замежнымі ТОшнікамі. не дамо ім шанцы!
- у міжнароднай палітыцы будзем дамагацца стварэньня піўнога інтэрнацыяналу с удзелам ірляндыі, бельгіі, нямеччыны, чэхіі, славаччыны, польшчы й беларусі. сябраваць с украінай і польшчай, трэніравацца на расеі, бараніць віленшчыну і дзьвіншчыну
- унутрыпартыйная палітыка - транспарэнтнасьць, калегіяльнасьць прыняцьця рашэньняў, фінансавая патрымка шэраговых сябраў партыі партыйнмі сэнатарамі.

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ПАРТЫІ АМАТАРАЎ ПІВА - РАЗАМ ПЕРАМОЖАМ!