Праграма кандыдата ў прэзідэнты КіцціКэт на лістапад

Day 1,811, 03:57 Published in Belarus Ukraine by KittyKet

Заўтра адбудуцца чарговыя выбары прэзідэнта краіны. Я таксама выступаю кандыдатам у прэзідэнты, і таму жадаю прадставіць вам свае планы на месяц:



1. Склад Кабінэта Міністраў:
Міністр Замежных Спраў – Babenko
Міністры Абароны – incertidumbre і JaneAir
Міністр Эканомікі і Фінансаў– Artix26
Міністр Дэмаграфіі і Адукацыі - antiryckii
Міністр Інфармацыі – ZmicerU
Як бачыце, вядучыя пасады занятыя людзьмі з вопытам, што немалаважна ў адэкватнай працы Кабміна. Таксама ва ўсе міністэрствы будуць набірацца актыўныя пачаткоўцы ў штат з мэтай навучання гэтых пачаткоўцаў асновам працы профільных міністэрстваў.




2. Унутраная палітыка:
Так як ў Беларусі прайшлі некалькі хваляў бэбібумаў, асноўная праца дастанецца Міністэрству Дэмаграфіі і Адукацыі, якія павінны аказваць максімальную дапамогу пачаткоўцам.

Таксама будзе разгледжана праграма будучага МЭФ Artix26 па павелічэнню сродкаў у казне метадам гульні валютай на ММ. Адзначу, што гэтая праграма ўжо працуе больш за месяц, гульцам атрымалася зарабіць прыстойныя грошы гэтым спосабам. А так як цяпер грошай у казне не так шмат, любы прыбытак будзе карыснай. Вось асноўныя напрамкі работы МЭФ на месяц:

1. Усе дзяржаўныя оргі, у рознай ступені, будуць уключаны ў сістэму заробку грошаў на патрэбы дзяржавы.

2. На орге МінФіна будзе арганізаваны акцыянерны банк, грамадзяне здолеюць уносіць туды свае грошы і атрымоўваць штотыдзень добры заробак.

3. У выпадку ўзнікнення пэўных грашовых рэзерваў, грошы будуць выдавацца байцам 3-4д для трымання ставак на мм, аб першам і другім пункце выйдуць асобныя артыкулы.

Наконт МПП: прапаноўваць мы будзем толькі тыя МПП, якія сапраўды пойдуць на карысць дзяржаве. На падпісанне МПП ідзе вялізная куча сродкаў, якіх мы зараз не маем.

МЭФ адкрыты да супрацоўніцтва, і кожны жадаючы можа звярнуцца да яго і трапіць да яго ў каманду, дзе ен здолее дапамагчы Радзіме, і добра зарабіць.


Хачу адзначыць, што галоўным патрабаваннем да кабінета міністраў будзе публікацыя ўсіх дзяржаўных артыкулаў на беларускай мове. Як прыватныя асобы яны могуць публікаваць свае думкі ў прэсе на любой даступнай ім мове. Але афіцыйная дакументацыя і ўрадавыя выданні павінны публікавацца на беларускай мове. Дапамога ў рэдагаванні таксама будзе прадастаўлена.

Яшчэ хачу ўвесці ў МінІнфо пасаду інтэрв'юера - чалавека, які будзе браць інтэрв'ю на розныя тэмы ў цікавых людзей. Не адной палітыкай жывем, спадары. 🙂
Дадзеную пасаду зойме Kobby88.



3. Знешняя палітыка:

У першыя дні тэрміну будуць праведзены перамовы з альянсамі ЭДЕН і Асгард, першаму з якіх будзе паведамлена аб рэферэндуме і магчымым развіцці падзей.

Сітуацыя з Польшчай і Літвой залежыць ад вынікаў выбараў прэзідэнта ў гэтых краінах. Я не лічу Польшчу і Летуву ворагамі ў РЛ, але ўсё ж, мы гуляем у гульню са сваімі замежнапалітычнымі нюансамі, грэбаваць якімі не варта. Тут, у гульні, Летува - наш стратэгічны вораг. Спыненне вайны з ёй прывядзе нас у глухі кут, так як геапалітычнае становішча Беларусі з пункту гледжання магчымых праціўнікаў жадае лепшага.
Але на гэты месяц сур'ёзная вайна для Беларусі ні да чаго. Нагадаю, што з Летувой у нас падпісаны НАП да 08.11.2012. Па заканчэнні гэтага тэрміну, я лічу, было б нядрэнна падпісаць яшчэ адзін.
Таксама ў нас падпісаны НАП з Венгрыяй да 2013/01/01. Ўсміхаемся і махаем 🙂

Пасля перамоваў з вышэйпералічанымі альянсамі і краінамі плануецца правесці ўсенародны рэферэндум, следствам якога стане канчатковае рашэнне наконт змены альянсу. Варта падкрэсліць, што працэдура выхаду з Эдэна (як і ўступлення) у любым выпадку мяркуе зацвярджэнне дадзенага рашэння урадам і кангрэсам, згодна са статутам альянсу. Але так як у нас кангрэса няма, то сведчаннем падтрымкі насельніцтва павінен стаць падобны рэферэндум.
Рэферэндум будзе суправаджацца масавай інфармацыйнай кампаніяй у прэсе, каб не ствараць інфармацыйны вакуум, на які пераменна хварэе прэса.
Перспектыў у нас не так шмат: мы не выходзім з ЭДЕНа; мы выходзім з ЭДЕНа, ўступаем у іншы альянс; мы выходзім з ЭДЕНа і захоўваем часовы нейтралітэт. Я думаю, што больш падыходны варыянт 3, так як супраць Сербіі і Македоніі мы не ваюем, а, такім чынам, дадзеным альянсу мы не цікавыя. (гэта для тых, каму цікава, што я думаю: D). Але ўсё ж, вынік рэферэндуму паставіць усё на свае месцы.


Пасля зацвярджэння знешнепалітычнага вектара праца МЗС будзе звернута на ўмацаванне адносін з саюзнікамі. Для гэтага будзе актываваная рознабаковая праца амбасадараў у гэтых краінах, а таксама розныя інтэрактыўныя падзеі ў жыцці нашых краін.



Калі ёсць пытанні - смела звяртайцеся, будзем адказваць.


Кіцці.