еДзень еНараджэння!!!

Day 1,786, 10:28 Published in Belarus Belarus by plovets


Бывайце здаровыя паважаныя паны i паненкi!!!

Я сёння пiшу i жадаю падзялiцца з Вамi невялiчкай маёй асабiстай радасцю!!!
У мяне сёння еДзень еНараджэння!!! Сёння споўнiўся цэлы месяц, як я гуляю ўeRepublik!!! И сёння я атрымаў свой першы медаль «Герой труда»!!!
Я крыху хачу расказаць, чаму я застаўся ў гульнi пасля таго як мяне запрасiў мой сябар ВАРОНА, а не кiнуў гуляць, як амаль усе мае сябры.

I Першае, што мяне прымусiл азастацца, гэта тое, што ўсе гульцы нашай еБеларусi гавораць на беларускай мове.

II Другое – гэта вялiкая колькасць гульцоў-патрыётаў сваёй Радзiмы.

III Трэццяе – гэта тая атмасфера даверу, сяброўства i ўзаемаўдзячнасцi.

IV А яшчэ мяне прывабiла рэальная магчымасць дапамагаць сваёй краiне, хацяб i вiртуальнай.

I сёння ў свой еДзень еНараджэння я арганiзоўваю «Вялiкую Раздачу булак i ежы» гульцам I дывiзiёна i гульцам II дывiзiёна (з 25 па 28 узроўнi)!
Раздачу арганiзавалi BAPOHA i plovets!
Раздача будзе цягнуцца да канца !.786 дня. Каб атрымаць ежу трэба толькi падпiсацца ў каментах!

🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂