Пакуль Парнас, пакуль...

Day 1,752, 09:08 Published in Belarus Belarus by Artix26

Вось і скончыўся мой прэзідэнцкі тэрмін. І я перагортваю чарговую старонку ў гэтай гульне.

Я хачу сказаць дзякуй усім тым, хто месяц таму аддаў за мяне свае галасы.
Напэўна, я не рэалізаваў тых спадзяванняў, што на мяне ўскладалі выбаршчыкі, але той невялічкі час, што мне атрымоўвалася вырываць з РЛ для свайго прэзідэнцтва, я стараўся правесці з карысцю для краіны.

Мне хацелася б сказаць дзякуй свайму кабінету міністраў за добрую працу.

Хачу пажадаць новаму кіраўніцтву краіны плену ў іх працы. Не забывайце, што ў вашых руках лес краіны блакітных азер і 60% зернявога бонуса😉.

Спадзяюся вы будзеце адкрыты да супрацоўніцтва з усімі грамадзянамі краіны, не гледзячы на іх ідэалагічныя погляды.

Не забывайце, што якім бы вертуальным не падаваўся вам свет гульні, але з большага нашая краіна складаецца з грамадзян той супольнасці што ў рл свеце, божай ласкай, носіць назву Беларусь. Хай вашыя дзяражаўныя памкненні, нясуць лепшы лес нашай з вамі Радзіме.
Ваш Артікс.


…Шчыра кажучы ніколі не веў бухгалтэрыі на прэзідэнскай пасадзе).. Карацей засталіся тут у мяне танкі, таму вырашыў кожнаму грамадзяніну краіны, хто памаша рукой на развітанне свайму былому прэзідэнту выдаваць па 4ку7 танкаў.