Дыскусійны клуб. Вядзем канструктыўныя спрэчкі!

Day 1,729, 13:06 Published in Belarus Belarus by Artix26

Топ 5 артыкулаў у нашай краіне прысвечаны спрэчкам наконт мовы…Гэты час дакладна войдзе ў гісторыю еБеларусі…

Прапаную паспрачацца на трохі іншую тэматыку.



Давайце ўвядзем ў краіне нацыянальныя святы і зацьвердзім іх час, і спансаванне кангрэссам.

Наконт фінансавання , прапаную выдаткоўваць на кожнае свята 20г. 10г пойдзе на святочную раздачу, 10г-ўзнагароды аўтарам лепшых артыкулаў, прымеркаваных святочнай даце. Лепшых аўтараў будзе выбіраць незалежная камісія.

Хацелась бы пачуць ад паважанага спадарства прапановы наконт святаў. Лічу што нацыянальныя свята варта ўзяць з е-гісторыі і з гісторыі Беларусі.
Для заахвочвання вашай ініцыятыўнасці, з асабістых сродкаў праводжу невялікую раздачу. Усе хто пакіне прапанову наконт часу ( і фармату) свята атрымае 2ку7 танка, гульцы да 28 ўзроўню атымаюць у дадатак ежы на 600 здароўя.