Беларускі часопіс №1 - 02.12

Day 1,108, 13:04 Published in Belarus Belarus by Maxim132
Ад рэдактара
Вітаю ўсіх жыхароў еБеларусі!
Перад вашымі вачыма – першы нумар “Беларусскага часопіса”. Гэта, усё ж такі газета, будзе выходзіць прыблізна раз у тыдзень, з-за недахопу часу ў галоўнага рэдактара. Характар перыядычнага выдання –трэшава-нацыянальны: “Пагоня”, бела-чырвона-белыя сцягі і мары аб Вялікім Княстве інклудед 🙂 Але пакуль не хвалюйцеся, я яшчэ не паспеў заняцца афармленнем, таму гэта – чарговы штотыднёвік, толькі па-беларуску.
Кожны нумар будзе складацца з настпных частак: калонка рэдактара (слова ад вашага пакорнага слугі), агляд навінаў за тыдзень (дапамога для тых, хто адсутнічаў, і матэрыял для будучых гісторыкаў) і артыкул на вольную тэму.
Важная аб’ява: буду вельмі рады, калі нехта вырашыць прымаць удзел у стварэнні газеты. Дасылайсе свае артыкулы на любую тэму (адзіная ўмова – яны патрэбны быць на беларускай мове). Лепшыя аўтары атрымаюць узнагароду. Таксама, маюцца вакансіі на сталыя пасты – радактар навінаў, ці, мабыць, аўтар новай рубрыкі, ці бухгалтар або вахцёр…) Галоўнае – цікавыя ідэі. Запрашаем!

Навіны
За апошні тыдзень можна вылучыць тры асноўныя падзеі.
1.Тыдзень таму, 25 лістапада, мы атрымалі большасць галасоў у кангрэсе. Гэта – важная веха у нашай гісторыі. І хай двое нашых прадстаўнікоў былі забанены – факт прысутнасці паловы нашых ва ўладзе прымусіць палякаў задумацца.
2.Другая падзея выхозіць з папярэдняй. Толькі нашыя кангрэсмэны паселі за свае новыя сталы, як ім была вынесена прапанова аб’явіць вайну Венгрыі. Як тут утрымацца не націснуць на кнопачцу? Наступствы маглі бы быць жудаснымі, але… пашанцавала)
3.І, нарэшце, новая сістэма рэсурсаў. Зараз цяжка казаць аб тым, што яна нам прынесла. Пакуль што наша эканоміка адчувае сабе не вельмі добра – змена курсу рубля, узрастанне кошту на хлеб. Але хто ведае, можа ў будучым гэта неяк спрыяе нашаму развіццю?..

Мова
У гэтым нумары я хацеў бы сказаць колькі слоў пра беларускую мову. Увогуле, газета з таго і пачалася – у мяне не было планаў нешта тут пісаць, але пасля паведамленняў на форуме (паміж тым, рэклама: forum.ebelarus.by) я вырашыў паспрабаваць. Як я ўжо казаў вышэй, у меня няшмат вольнага часу, да і жаданне маё – не столькі быць рэдактарам беларускамоўнай газеты, колькі падштурхнуць тутэйшае грамадства на больш шырокае ўжыванне мовы.
У гэтым, на мой погляд, маецца вялікая карысць для еБеларусі. Рана ці позна нам патрэбна будзе кансалідавацца, будаваць сваю уласную дзяржаву, і з гэтым узніке неабходнасць вылучацца паміж палякамі, украінцамі і рускімі. Нават зараз, калі мы выдаем пашпарты, беларуская мова можа быць цудоўнай дапаможніцай, бо кожны жыхар Беларусі хоць трошкі, але ведае яе, і ідэнтыфікаваць сваіх па гэтай прыкмеце – значна лягчэй, чым задаваць каверзныя пытанні.
Мы перажылі найбольш цяжкія часы. Рана казаць аб перамозе, але мы амаль прагналі чужынцаў з нашай зямлі. І зараз нам трэба абраць, якой будзе наша краіна ў будучым.
Усё залежыць ад нас.