[MoD][БВА] Выпуск i набор у Акадэмiю.

Day 2,089, 07:02 Published in Belarus Russia by Mr.Guselnikov







Дзень добры, сябры!

Заўчора ў нашай акадэмii адбыўся выпуск курсантаў.



Акадэмiя выпусцiла 10 навых байцоў:
Vika1.618
Cooperwait
Dmitry Osipovich
NiRuski
Edge3004
Francishak
ard4x
Blayker
ALeksTomchik
Kapski Pavel

Вось яны, новыя байцы для аховы нашай еРадзiмы.

У сувязi з выпускам курсантаў БВА адкрывае новы набор у акадэмiю.



Крыху аб Акадэміі.
Беларуская Ваенная Акадэмія - навучальнае падраздзяленне Міністэрства Абароны, якое было створана для атрымання новымі (і не вельмі новымі) гульцамі навыкаў і ведаў па ваеннаму мастацтву.
БВА ставіць мэтай падрыхтоўку гульцоў для паспяховых ваенных дзеянняў у дзеючых МЮ краіны.

Асноўнымі задачамі БВА з'яўляецца:
1. Атрыманне тэарэтычных ведаў па механіцы ваеннага модуля гульні.
2. Авалоданне практычнымі навыкамі паспяховай вайны, у тым ліку ўзяцце медалёў Battle Hero.
3. Забеспячэнне гульцоў харчаваннем і зброяй падчас навучання.
Тэрмін навучання: 1-2 тыдні ў залежнасці ад тэмпаў выканання заданняў, у тым ліку курсавой працы.

Навучанне ў БВА складаецца з:
- Вывучэння навучальных матэрыялаў (гайдаў);
- Выканання агульных і індывідуальных практычных заданняў;
АСНОЎНЫЯ ЗАБАРОНЫ

У мэтах рацыянальнага выкарыстання невялікіх рэсурсаў, якія ёсць у пачаткоўца, гульцам катэгарычна забараняецца:
1. Выкарыстоўваць "батоны" (Energy Bar), замест гэтага варта пачакаць і назапасіць звычайнай энергіі. Батоны спатрэбяцца ў далейшай гульні для важных бітваў.
2. Збіраць "Базука" (Bazooka) з iснуючых частак. Пры адсутнасці іншай зброі сабраныя Базука прымусова выдаткоўваюцца на кожны ўдар.
3. Купляць прадукты харчавання і зброю без неабходнасці. Падчас навучання ў БВА вам будуць выдаваць неабходны запас.
4. Расходваць золата (Gold) для аднаўлення здароўя (купля First Aid Kit). Гэта дорага, а золата спатрэбіцца ў далейшай гульні.
Для ўступлення неабходна запоўніць наступную форму і адпісацца камандзіру БВА, так жа будзьце гатовыя што Вам давядзецца змяніць МЮ, для сумеснага выканання Dayly Order. Але, паважаныя будучыя курсанты, не пераходзьце ў атрад без якога-небудзь загаду.

Адразу пасля ўступлення атрад возьме на сябе выдаткі па забеспячэнні сваіх байцоў ежай і зброяй. Калі вы можаце забяспечыць сябе самі ўсё роўна далучайцеся, будзе весела!
Як толькі набярэцца камплект байцоў, мы пачнем навучанне. Усе матэрыялы для навучання гатовыя і чакаюць курсантаў.
Няшу Вам 🙂:

Не забывайце пра

Вам усё роўна, а аўтару прыемна! 🙂