[НФ] Зомбі-перапіс

Day 4,416, 13:34 Published in Belarus Belarus by Vital III VII X

Партыя Нацыянальны Фронт прадпрымае спробу правесці перапіс зомбі-насельніцтва еБеларусі.



Вітаю, амаль жывое, але пакуль шаноўнае, спадарства!
З нагоды надыходзячых святаў, вырашыў стаць некрамантам.
І пакуль вы сядзіце з тварам “чіво, бл@#%!”, я патлумачу. Навагоднія і калядныя дні - гэта час цудаў. Дык чаму б не зараз папрактыкавацца ў чараўніцтве? Вось я і паспрабую паварушыць і падняць з-пад глебы пару-тройку нябожчыкаў.



- Але дзе ты возьмеш неабходныя для рытуала рэчы? - пытаюцца меня мае маленькія сябры з суседніх краін.
- Калі вы лічыце, што для ажыўлення беларуса трэба кроў нявінніцы ці іншая падобная атрыбутыка, то вы памыляецеся. Танкабулкі! Вось адзінае, што нам дапаможа - адказваю я, з усмешкай гледзячы на згуртаваўшыхся каля мяне дзяцей.



І так засталося знайсці толькі могілкі. Гэта не займе шмат часу, бо пагост еБеларусі занадта вялікі. Уласна, мы ўжо і прыйшлі.



А я, азіраючыся па баках, задумленна працягваю:
- Мда, шмат акаўнтаў тут ляжыць. А колькі яшчэ будуць ляжаць…
- І я буду? - пытаецца самы маленькі з маіх суправаджальнікаў.
- Не, ты пяройдзеш на новы ак, калі і гэты зноў забаняць.



- Ну хопіць лірыкі. Час для “асаблівай магіі”. Трэба ўсім разам прачытаць закляцце. Гатовыя? Тры, два, адзін...

“Кожны сапраўдны еБеларус, які ажыве і паўдзельнічае ў перапісе, атрымае крыху танкаў. Уставайце і ідзіце. У імя отца Плата, яго дачкі Ланы і святога духа безгаловай курыцы! Админь!”

- Ну вось і ўсё, цяпер трэба пачакаць. Хутка чары пачнуць працаваць.



P.S. Доказам цуда будзе ваш камент і мой адказ ніжэй.

P.S.S Калі ўваскрэшэнне не адбудзецца, то можаце лічыць мяне кепскім чарадзеям.

P.S.S.S Дрэнныя акцёры, якія не змаглі нармальна адыграць мерцвякоў, узнагароджаны ня будуць.

Дісклэймер!
Усе персанажы з'яўляюцца выдуманымі і любое супадзенне выпадкова.