[СP] - Размовы ў беларускім кангрэсе

Day 2,312, 08:05 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры дзень, паважанае спадартсва!

Гэты артыкул напісаны спецыяльна для кангрэсменаў - людзей, якіх абралі сумленныя людзі. Хаця пакуль што, без удзелу ботаў не атрымліваецца правесці выбары.


АРГАНІЗАЦЫЙНЫЯ МОМАНТЫ

    Ітак, першы тыдзень ваш прэзідэнт не заходзіў у "чацік" кангрэсійны. Перашкаджала тое, што там прэзідэнт не меў магчымасці дасылаць тэкст, хаця мог чытаць паведамленні ад усіх. Праблема вырашылася з дапамогай спікера - пана Тадэвуша Касцюшкі. Ён стварыў новы "чацік", за што шчыры яму дзякуй!

    Але ўсё роўна засталася праблема. Людзей, якія жадалі штосьці сказаць, было чалавек 10 (а ўсяго кангрэсменаў 40), не болей. Зразумела, што ў кожнага свой анлайн. Але калі чалавек пайшоў у кангрэс, то лепей разам са сваімі калегамі знаходзіцца ў пэўны час для абмеркавання пытанняў. Але гэта Беларусь, спадарства. Кожны чалавек індывідуальны. Таму было прапанавана зрабіць вельмі шыкоўны дакумент, у які кожны кангрэсмен можа выказаць свой пункт глеждання загадзя. Пакуль што гэтую прапанову амаль ніхто, акрамя спікера, не падтрымаў. А гэта дарэмна.

    Хочацца адзначыць, што арганізацыі ў кангрэсе не хапала. Гэта былі як праблема вельмі хуткіх рашэнняў з боку прэзідэнта (праведзена размова, усё вырашылася па-сяброўску), так і праблема хуткіх рашэнняў кангрэсменаў (гэтаму сведчыць раптоўная прапанова з боку Чэхіі, пасля чаго 6 асоб адразу націснулі "ТАК").


ШТО БЫЛО ЗРОБЛЕНА Ў КАНГРЭСЕ

    Актыўнасці ў кангрэсе на хапае, таму прэзідэнт вырашыў прапанаваць некалькі законапраектаў.

    Пакет законапраектаў Эмбарга+Падаткі. 8 сакавіка Было вырашана падвысіць падатак на жалеза. У Беларусі ёсць вытворцы руды і гандляры гэтай сыравінай. Таксама некалькі законаў эмбарга: з Чылі, Балгарыяй, Іспаніяй, Расіяй - дазволілі дыхаць лягчэй гандлярам з Беларусі і з краін саюзнага альянсу ASTLET (Asteria+LETO).

    Па зерню было вырашана не падвышаць падаткі, бо ў Беларусі 4-5 буйных гандляроў ежай і зернем. Як можна бачыць, усе законы спецыяльна для гандляроў. А ім можа стаць любая асоба. Як? Рэцэпт просты - вы набываеце шмат тавару па нізкай цане, і перапрадаеце па цане крыху вышэй.

    Існуе гандлёваяч пляцоўка спецыяльна для гандляроў. Яна знаходзіцца на IRC:


Сайт: chat.mibbit.com ;
Сервер: Rizon ;
Канал #itrade .


    Таксама заахвоціць беларускіх гандляроў можна проста. Напісаць ліст і тым самым паказаць, што гандляр вельмі важны для краіны, вельмі нескладана. Гэтым беларусам неабходна ведаць, што народ набывае іхнія тавары. Таму рабіце добрую справу: калі набываем тавары ў беларусаў, калі ласка, дасылайма ліст такога кшталту:


    Беларусам патрэбна ведаць, што вы народ набывае іхнія тавары. Таму рабіце добрую справу: калі набываеце тавары ў беларусаў, калі ласка, дашліце ліст такога кшталту


    У цэлым, кангрэс Беларусі можна назваць незвычайным. І сапраўды. Актыўных толькі чалавек 20, астатнія нават сваіх 5 голд не адпрацоўваюць не вядома чым займаюцца, добра што націскаюць на кнопку, калі прыходзіць паведамленне аб новым законе.



Прэзідэнт Беларусі,
Eugene Just II