[MoD] Набор у атрад МА "Пагоня"

Day 2,716, 22:56 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Defense


Вітаем мужных беларускіх ваяроў!

Некалькі месяцаў назад быў створаны зводны добраахвотніцкі атрад Міністэрства абароны Беларусі пад назовам "Пагоня" - мейсца, дзе беларускія байцы маюць магчымасьць каардынаваць свае намаганьні на полі бітвы, не сыходзячы з атраду свайго фактычнага знаходжаньня. Мэтай стварэньня "Пагоні" была і застаецца больш эфэктыўная арганізацыя наймацнейшых беларускіх ваяроў для значнейшага ўплыву падчас важных бітваў як за родную Беларусь, так і за хаўрусныя нам краіны. Больш-менш пастаўленым задачам "Пагоня" дае рады, хоць узаемадзеяньне паміж гульцамі з розных партыяў і атрадаў часам натыкаецца на моманты непаразуменьня. Аднак, "Пагоня" працягвае сваё існаваньне, бо плывем мы на адным караблі і скокнуць зь яго можна толькі за борт, што некаторыя пасьпяхова і робяць.



Як і пазначана вышэй, прайшло ўжо нямала па гульнявых мерках часу і частка байцоў, якія былі актыўнымі на пачатку году, цяпер крыху страцілі імпэт і пачалі адседжвацца ў тукліку. З гэтае прычыны стваральнікамі атраду была заплянаваная рэарганізацыя "Пагоні". Актыўныя байцы з ранейшага складу, якія абвесьцілі пра сваю гатоўнасьць і далей служыць Айчыне, будуць далучаныя да новага чату каардынацыі (на дадзены момант іх два: для загадаў і важных размоваў - супольная канфэрэнцыя праз унутрыгульнявыя паведамленьні, для загадаў і нефармальнай камунікацыі - тэкставы скайп-чат). Але нам патрэбныя і новыя байцы.



Паколькі насельніцтва нашай краіны ня надта вялікае і драбніць чаты каардынацыі па прыкмеце моцы будзе нямэтазгодным, то "Пагоня" распачынае набор усіх актыўных гульцоў, незалежна ад іх узроўню і моцы. Адзінае патрабаваньне - жаданьне гуляць і разьбірацца ў асаблівасьцях гульні. Тых маладых гульцоў, якія прадэманструюць сваю здольнасьць умела і своечасова ваяваць, камандзіры альбо пракрэдытуюць на поўны апгрэйд трэніравальных заляў, альбо прыкладуць усе магчымыя намаганьні, каб дапамагчы ў пошуках новага, мацнейшага акаўнта.

Карацей, пішыце лісты дробным почыркам на адрас камандзіра pan Lisowski.






Тлумачэньні:

- Трэніровачная бітва
- Біць толькі калі сцяна менш за 53%. У іншым выпадку лепей захаваць зброю да наступнага разу альбо біць па другіх прыярытэтах
- Важная бітва. Урон аплачваецца, выдаецца зброя. Змагаемся толькі калі сцяна ніжэй за 53%, няма неабходнасці карыстацца энергетычнымі батончыкамі
- Вельмі важная бітва. Урон аплачваецца, выдаецца зброя. Змагаемся толькі калі сцяна ніжэй за 53%, па неабходнасці карыстаемся энергетычнымі батончыкамі.