[eBelarus Support] Артыкул для пачаткоўцаў. Далучайся да нас!

Day 5,818, 10:16 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY


Дароў, валацуга!

Цябе вітае Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі!
Сёння пагаворым аб тым, што не заўсёды можна абысціся гульнявой механікай. Таму кам'юніці шукае для сябе зручнейшыя пляцоўкі для узаемадзеяння.



Для зносін адзін з адным многія грамадзяне еБеларусі выкарыстоўваюць чацікі ў тэлеграме.
Тэлеграм быў абраны нездарма. Па-першае, у тэлеграма ёсць кліент пад любую платформу, у тым ліку дэсктоп і любыя сучасныя тэлефоны.
Па-другое, кліент тэлеграма вельмі экалагічны, не глючыць, не лагае, важыць мала, трафіку з'ядае яшчэ менш.
Па-трэцяе, у тэлеграме ёсць выдатныя стыкеры для выражэння любых эмоцый.
Па-чацвёртае, можна наладзіць неабходны ўзровень ананімнасці і прыватнасці.

У гэтай гульні самае галоўнае гэта кам'юніці, таму, каб захоўваць цікавасць і быць тэме ўсіх падзей - запрашаю цябе ў агульны канал усёй еБеларусі.
Калі ты навічок, то для цябе гэта будзе супер карысна, бо любыя пытанні і незразумелыя штукі ты зможаш пазнаць ад больш дасведчаных гульцоў.

Далучайся! Цісні на кнопку!







Міністр адукацыі
DzeDBaradzeD