[CP] - Першы тыдзень. Вясна ідзе разам з LETO

Day 2,306, 00:13 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрага часу, жыхар незвычайнай прыгожай і моцнай краіны Беларусь!

Ужо больш за тыдзень кабінет міністраў, у які ўваходзяць асобы, адныя з самых адказных і добразычлівых, працуе. І вынікі працы кабінету вы можаце назіраць як у нашай прэсе, так і за мяжой. Людзі ў кабміне прагнуць лепшай будучыні для краіны, а таму прыносяць у ахвяру свой час дзеля таго, каб кожнаму даць прычыну актыўна праяўляць сваю пазіцыю ў медыйнай прасторы рэспублікі.

У гэтым артыкуле вы зможаце знайсці невялічкія тлумачэнні і, магчыма, знайсці штосьці новае і цікавае ў прадстаўўленай інфармацыі.


I. Канферэнцыя на IRC-каналае #belarus

Кожны дзень я запрашаю жыхароў Беларусі паўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі на розныя тэмы. А 20-ай (да 21-ай) на канале IRC (rizon.net) #belarus будзе весціся размова. Для тых, хто ўпершыню будзе карыстацца IRC - спасылкі:
1) https://qchat.rizon.net/?channels=belarus
2) http://tinyurl.com/ircbelarus
А для тых, хто ўжо вопытны карыстач - проста далучыцеся да каналу #belarus (/join #belarus)




II. Падзеі ў альянсе

Як вы ведаеце, у нашым маленькім, але добрым альянсе LETO знайшлі прытулак (спадзяюся, надоўга) Францыя і Канада. Краіны, прадстаўнікі якой вельмі адказныя, могуць знайсці выйсце амаль з любога становішча. Генеральны сакратар SPQN, які з'яўляецца прэзідэнтам Францыі, абраны не выпадкова: асоба, гатовая прывесці канфліктыня бакі да кансэнсусу, вельмі патрэбная ў такім саюзе як LETO. Прэзідэнт канады, у сваю чаргу, паказаў свой характар. На апошнім паседжанні ў альянсе, заявіўшы аб неабходнасці абараняць краіну ад наступу ЗША, ён прасіў не турбаваць.

Сапраўды, у той момант ішла вельмі важная бітва ў Брытанскай Калумбіі. На жаль, мы пацярпелі там паразу - ЗША "купілі" перамогу за вялікія грошы. Тым не менш, Беларусь пакуль не мае магчымасці распачаць "сваю" вайну, бо ў першую чаргу дапамога патрэбная нашым саюзным краінам.

Ужо прайшло 2 саміты альянсаў ASTERIA i LETO. Адзначу, што Кітай - краіна, з якой ў нас былі добрыя зносіны яшчэ ў часы існавання EDEN - таксмама ў ASTERIA. Скажу, што дыялогі паміж дзяржавамі вядуцца вельмі канструктыўныя, толькі на вызначаныя раней тэмы. Гэта надае сапраўдную атмасферу пры абмеркаванні таго ці іншага пытання.

Усе занятыя і паказваюць сваё жаданне актыўна весці альянсы наперад. зараз ідзе канчатковае фармаванне штабу LETO, вырашаюцца некаторыя арганізацыйныя моманты, пытанні па забеспячэнню грамадзян апошнімі навінамі альянсаў.

Калі захочаце наведаць канал саюзнай краіны альянсу LETO, ніжэй для вас адрасы і невялічкая інфармацыя пра склад альянсу.


III. Шведы й літоўцы

Пакт не нападаць адна на другую падпісалі краіны Швецыя і Літва. Трэці бок - Расія, якая з'яўляецца гарантам пагаднення. Пагадненне заключана на 30 дзён з магчымасцю падаўжэння на такіж самы тэрмін.

Гэтыя дзве краіны вельмі добра паказалі сябе з цягам часу. Швецыя нядаўна актыўна дапамагала Беларусі ў барацьбе з аргэсіяй з боку Латвіі. З Літвою ў нас даўно добрая сувязь, нягледзячы на розныя альянсы. Хоць і раней Беларусь паспяхова рабіла працу на падтрымцы зносін з абедзьвюмя краінамі, буду спадзявацца, што на працягу наступных 30 дзён праца будзе яшчэ больш прадуктыўнай.




*(c) zweizwei



Да сустрэчы!

Eugene Just II