Як напісаць стацьцю на конкурс

Day 2,983, 22:30 Published in Belarus Lithuania by Schrodingers Nun

Тут пан Алесь спрабуе паштурхаць палачкай паўмёртвае цельца беларускае журналістыкі. Цельца мычыць, трасе кулачкамі, але з каленаў уздымацца ўпарта не жадае. Таму, як замацярэлы журналюга, зараз я павучу вас, нубаў, як трэба пісаць правільныя стацьці.


Найбольш важнае - гэта бажэсьцьвенны дызайн. Мінімум карцінак і падзяляльнікаў. Хаваць сцылкі за цекст жэстачайшэ запрэшчэно. На абзацы тэкст біць ня трэба, пажадана пісаць капсам і з максымальнай колькасьцю ўсемагчымых памылак. ПіСаЦь ЛеСеНкАй ТоЖэ ХаРаШо. Так вы фармуеце запамінальны аўтарскі стыль. Цяпер вас не забудуць нават калі захочуць.
Ня менее важэн і зьмест цекста. Тут важны пасыл, які вы хочаце даслаць аўдыторыі-на. Напрыклад, пэсымістычны пасыл: "усё плоха, правіцяльства казлы, народзец страдае, а яны струкі пецярнёй ганяюць". Аптымістычны пасыл: "усё прыўкрасна, правіцяльства добрыя гульцы, так бы і засмактаў пацалункам у рот самага пекнага зь ніх". Нэйтральны пасыл: "чутачку более лучшэ была бы атлічна, но і правіцяльства маладчагі, а народзец не ўнывае".
Ціпер застаецца назваць сваю стацьцю коратка і ясна, но дастатачна броска, напрыклад "Што бывае з чалавекам, якога вылічылі па айпі" і заспаміць спасылкамі ўсе даступныя чацікі. Важна памятаць, што дазволены інтэрвал на публікацыю паведамленьня ў шаўтах складае 10 хвілінаў. Пазваліцельна праплаціць воўтэрс-клаб ці раздаваць па 200 булак, каб стацьця хутчэй трапіла ў топ.
Ну і напасьледак застаецца праца з аўдыторыяй у камэнтах. Усе двое сутак, што стацьця будзе вісець у аглядзе прэсы, працягвайце кантраляваць што піша народзец пад вашай без сумневу прыўкраснай стацьцёй. Калі нехта не захоча пагаджацца, што стацьця прыўкрасна, то кідайце яму спасылачку на "Што бывае з чалавекам, якога вылічылі па айпі" ці адразу пагражайце паламаць пальцы або даслаць пэрмабан ваздушна-капельным пуцём. І не забудзьцеся апісацца першым у камэнтах. Эта очэнь важна.