[МЗС] Астэрыя і Лето. Навіны.
Ministry of Foreign Affairs BY
Дарагія сябры,
Міністэрства замежных спраў еБеларусі прапануе вашай увазе пераклад артыкулу афіцыйнага весніку Астэрыі - газеты Voice of Asteria.
Артыкул прысвечаны выбарам у штаб-кватэры альянсаў Asteria і LETO, а таксама пашырэнню абодвух альянсаў.
Навіны Asteria і LETO
Выбары ў штаб-кватэру Астэрыі.
Астэрыя мае новы склад штаб-кватэры, які быў абраны ўчора. Кожная краіна мела магчымасць аддаць свой голас таму ці іншаму кандыдату. Дзякуем ekto і іншым людзям, якія працавалі ў штаб-кватэры ў мінулым месяцы за іх час, энергічнасць і адданасць справе ў тым, каб зрабіць нашую сённяшнюю працу як мага прасцей.
Пасля падліку галасоў новым генеральным сакратаром (SG) альянсу быў абвешчаны MirceaDrac.
У гэтым месяцы МЗС Румыніі MirceaDrac ўзначаліць альянс разам з выдатнай камандай, якая будзе падтрымліваць яго ў тым, каб рухаць арганізацыю наперад, каб працягнуць яе пашырэнне і дапамагчы нашай агульнай сям’і заззяць яшчэ больш.
Перш за ўсё, я хацеў бы падзякаваць вас за гонар, які вы аказалі мне, абраўшы мяне генеральным сакратаром Астэрыі. Я ўпэўнены, што нашая каманда будзе выдатна працаваць і дапаможа ўсім краінам-сябрам дасягнуць сваіх мэтаў. Нас не так шмат, але мы можам разлічваць на народы славутых краін Астэрыі і ЛЕТО. Сувязі паміж намі робяцца мацней, бо шлях, якім мы рушым, гэта шлях Братэрства і Сяброўства. Разам мы ідзем у светлую будучыню!
Жыве Asteria!
Жыве LETO!
Штаб-кватэра альянсу Asteria:
SG: MirceaDrac
DSG: Soy Malvinas
HPR: Bogohulja, FlorenciaC
dHPR: SmoothZiga
HMR: Didei
dHMR: paprika.jancsi
Памочнік SG: elbandido
Сувязі з грамадскасцю: SPQN
Вітаем Кітай!
Калі такія вялікія краіны як Кітай збіраюцца скончыць доўгі перыяд нейтралітэту і зрабіць выбар паміж двума рознымі блокамі, з’яўляецца шмат спекуляцый і чутак. З улікам таго, што ў е-кітайскім грамадстве ёсьць шмат людзей, якія паходзяць як з краін Астэрыі, так і з краін Сірыуса, розныя варыянты развіцця падзей былі магчымыя яшчэ некалькі дзён таму.
Мы ганарымся тым, што можам вітаць Кітай у якасці 7-ай “зоркі” Астэрыі. Мы радыя, што гэтая краіна далучылася да нашага альянсу ў якасці паўнапраўнага сябры.
Францыя, Канада, LETO.
Між тым у LETO, альянсе-сястры Астэрыі, выбары SG і пашырэнне таксама адбыліся адначасова. Крыху пазней мы распавядзем больш падрабязна пра выбары ў штаб-кватэру LETO, а пакуль дзякуем teXou за працу ў якасці SG у мінулым месяцы і жадаем поспехаў SPQN – новаму генеральнаму сакратару.
"La France", былая надзейная хаўрусніца такіх краін Астэрыі як Сербія і Румынія, а таксама краіна, якая мае ключавое геаграфічнае становішча на мапе Заходняй Еўропы, стала на бок Астэрыі у якасці сябра альянса LETO. Акрамя Францыі яшчэ адна краіна далучылася да LETO. Гэта Канада, гордая краіна байцоў, блізкая сяброўка Францыі і Партугаліі.
Сардэчна вітаем Францыю і Канаду!
Такім чынам, нашыя альянсы пашыраюцца за кошт даволі моцных у кантэксце кожнага з альянсаў краін.
Неўзабаве адбудуцца выбары на іншыя пасады ў HQ альянсу LETO. Мы будзем своечасова інфармаваць вас аб падзеях.
З павагай,
Міністэрства замежных спраў еБеларусі
Comments
|:
ок ок
V!
Vote
Ў
V
Вялікі дзякуй за пераклад на бел. мову.
Беларусь моцная)
vvvv
ў
Францыю шкада. Гэта запланаваны выпіл альбо паказчык няздольнасьці альянсу абараняць хаўруснікаў?
Вельмі складана пакуль сканцэнтраваць сілы на адной бітве.