абавязкі сэнатара

Day 1,926, 14:29 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann
Быў заўжды на дэпутатаў
Наш з табою край багаты.
Зазірні ў любую хату -
Дэпутаты там сядзяць,
А калі не дэпутаты,
Значыць нехта з апарату,
З вертыкалі, з падатковай
Ці з міліцыі хаця б.




штотыдзень мне (й ня толькі мяне) спрабуюць прамыць мазгі нейкімі дадатковымі "абавязкамі" сэнатара. "сэнатар павінны наведваць хворум", "сэнатар ня можа высоўваць законапраект бяз абмеркаваньня", "чаму вас ня бачым у скайпу", "як жа гэты вы не прагаласавалі за шпікера нейкага". і так бясконца. стаміўся ўжо пасылаць нах - прыдзецца растлумачыць падрабязна чаму нас няма ў леванетах і чаму мы не галасуем паводле папярэдняе дамовы.

зразумела, хочацца дзецям ў сваёй пясочніцы свае правілы прыдумаць. ну, дык і калі ласка - прыдумляйце, гуляйцеся паводле ўласных правілаў, але калі хочаце іх дыктаваць камусьці іншаму - знайдзіце сродкі прымусіць гэтыя "абавязкі" выконваць. калі не - не кажыце сваім ідэйкам "абавязкі". папрасіце, паспрабуйце пераканаць - ў большасьці выпадкаў я магу пагадзіцца.

адзіныя абавязкі якія можа мець сэнатар - абавязак перад выбаршчыкама поўніць свае перадвыбарцыя абяцанкі, абавязак перад краінай - прымаць спраўныя рашэньні на яе карысьць. вось і ўсё. с рэштай - да пабачэньня. на падобныя "абавязкі" сэнатарам ад партыі аматараў піва раю не зьвяртаць увагі. а... сэнатараў ад анархістаў, думаю і пераконваць ня трэба 😉

сэнатар ня мае ніякіх абавязкаў нават перад уласнай партыяй - прытрымлівацца партыйнае лініі, ў выпадках калі з ёй не супадае прыватнае меркаваньне, могуць прымусіць толькі бальшавікі. іх тут, праўда, развялося, як тых дэпутатаў ў песьні...

Так ад рання да змяркання
На павестцы дня пытанні:
Як пісаць на прыбіральнях -
Эм і жэ ці мэ і жо,
Пра падатак на патлатых,
Пра праклятых дэмакратаў
І што трэба для парадку
Усіх кастрыраваць бамжоў.