Служба іміграцыі.Памятка членам Кангрэсу

Day 1,894, 11:18 Published in Belarus Belarus by MurashkoNikita
Yauhien

Вітаю!

Служба іміграцыі інфармуе: памятка членам Кангрэсу

!Прачытай сам і перадай аднапартыйцу!

Усім і кожнаму члену Кангрэсу новага склікання нашы вітанні і віншаванні! Зараз я хочу распавесці вам надзвычай важную і карысную інфармацыю аб вашай новай адказнасці на пасадзе кангрэсмена.
Кожны з вас на працягу месяца мае права націснуць на пэўную кнопку і выдаць беларускі пашпарт замежным грамадзянам. Ня трэба зараз шукаць гэтую чарадзейную кнопачку і правяраць, як яна працуе. Паверце на слова – працуе, і прычым з апошняга месяца зрабіць гэта вы можаце толькі адзін раз. Такія вось невялічкія перамены ў правілах гульні.
Але перад тым, як вы ўсё ж такі вырашыцеся на гэтае сакральнае дзеянне (вы ж даеце такім чынам новае енараджэнне гульцу) прачытайце, калі ласка, інструкцыю, як гэта лепш зрабіць і захавайце сабе ў закладках.

Памятка аб выдачы беларускага грамадзянства

1. Служба іміграцыі створана і дзейнічае ў мэтах захавання нацыянальных інтарэсаў еБеларусі на абшарах усімі намі любімай гульні.
2. Згодна з рэгламентам сваёй дзейнасці (каторы у бліжэйшы час будзе дапрацаваны і аптымізаваны) служба іміграцыі здзяйсняе пастаянны кантроль за асобамі, каторыя жадаюць атрымаць грамадзянства еБеларусі або ўжо яго атрымалі.
3. Таксама ў саставе службы міграцыі дзейнічае «чацьвёрты аддзел», каторы актыуна займаецца выкрыццём любой дзейнасці, скіраванай супраць еБеларусі ўнутры самой краіны.
4. Кожны член Кангрэсу мусіць дадаць у свой профіль наступны зварот: «If you want belarusian CS - fill this form http://tinyurl.com/eBelMoI». Гэта будзе спрыяць таму, каб новыя кандыдаты на атрыманне беларускага грамадзянства адразу маглі наладзіць з намі сувязь.
5. Таксама кожны член Кангрэсу абавязаны дасылаць дадзены вышэй зварот любому гульцу, каторы па сваёй асабістай ініцыятыве выйшаў на сувязь з кангрэсменам.
6. Усю адказнасць па падтрыманню стасункам з кожным новым кандыдатам на атрыманне беларускага грамадзянства служба міграцыі бярэ на сябе. У тым ліку любыя пытанні аб новых кандыдатах, каторыя цікавяць кангрэсменаў, можна адрасаваць нам.
7. Служба міграцыі аператыуна апавяшчае членаў Кангрэсу аб новых кандыдатах у чаце Кангрэсу і на адпаведным раздзеле форума http://erepublik.by/forum/index.php?board=34.0
8. Рашэнне аб выдачы беларускага грамадзянства пэўнаму кандыдату прымаецца пасля абмеркавання ў чаце і на форуме. Паколькі форум з'язляецца больш прыярытэтным у дадзеным выпадку, то кожнаму члену Кангрэса настойліва рэкамендуецца зарэгістравацца і актыуна наведваць http://erepublik.by/.
9. Кожны член Кангрэсу абавязаны узгадняць са службай міграцыі сваё жаданне выдаць пэўнай асобе беларускае грамадзянства.

Па ўсіх іншых пытаннях звяртайцеся непасрэдна да
Yauhien
Murashkokmit