1563 - [еБелАгляд] - The Voice of EDEN: еБалгарыя і еТурэччына - [BE][+Latin]
M.Windu
😉
[Belarusian]
Пасля перамоў было заключана спыненне агню паміж еБалгарыяй і еТурэччынай:
“Балгарыя адным момантам спыняе ўсе несяброўскія дзеянні на тэрыторыях Турэччыны і на ўсіх захопленых Турэччынай абласцях.
Турэччына дала згоду на тое, што не будзе рабіць варожых дзеянняў на тэрыторыях Балгарыі і на тых абласцях, што пад уплывам Балгарыі.”
Абедзьве краіны пагадзіліся на тым, што ўсе наступныя праблемы будуць вырашацца дыпламатычнымі зносінамі. Кожная з краін будзе рабіць як мага больш дзеля вырашэння канфліктаў.
EDEN(*) пазітыўна рэагуе на спыненне агню паміж еБалгарыяй і еТурэччынай і лічыць, што краіны зрабілі значны крок па правільным шляху да добрага вырашэння праблем. Перамовы працягваюцца цяпер у добрым настроі з абодвух бакоў. Спадзяемся, што ў хуткім часе ўсе пытанні знойдуць свае адказы.
* - былы варыянт "АЭСЕ - Абаронча-Эканамічная Сетка Ерэспублікі" заменены на ангельскамоўную абрэвіятуру.
Хочацца падкрэсліць значнасць таго, што абобва бакі зацікаўлены ў спыненні агню і спадзяюцца на заканчэнне жорсткасці, на здзяйсненне стабільнасці, а таксама на фарміраванне канструктыўнага дыялогу ў мэтах агульнай зацікаўленасці, якая прывядзе еБалгарыю і еТурэччыну да добрых узаемаадносін.
Кожная спроба парушыць дадзеную перамову будзе лічыцца за здрадніцтва з боку адной з краін-удзельніц.
З'яўляецца дакументам да 6-га сакавіка з магчымасцю абнаўлення з абодвух бакоў.
Падпісана:
Tablov, прэзідэнт еБалгарыі
Keaver, прэзідэнт еТурэччыны
Галоўнае камандаванне EDEN
[Belarusian (Latin)]
Pasla pieramoŭ było zaklučana spyniennie ahniu pamiž eBałharyjaj i eTureččynaj:
“Bałharyja adnym momantam spyniaje ŭsie niesiabroŭskija dziejanni na terytoryjach Tureččyny i na ŭsich zachoplenych Tureččynaj abłasciach.
Tureččyna dała zhodu na toje, što nie budzie rabić varožych dziejanniaŭ na terytoryjach Bałharyi i na tych abłasciach, što pad upłyvam Bałharyi.”
Abiedźvie krainy pahadzilisia na tym, što ŭsie nastupnyja prablemy buduć vyrašacca dypłamatyčnymi znosinami. Kožnaja z krain budzie rabić jak maha bolš dziela vyrašennia kanfliktaŭ.
EDEN pazityŭna reahuje na spyniennie ahniu pamiž eBałharyjaj i eTureččynaj i ličyć, što krainy zrabili značny krok pa pravilnym šlachu da dobraha vyrašennia prablem. Pieramovy praciahvajucca ciapier u dobrym nastroi z abodvuch bakoŭ. Spadziajemsia, što ŭ chutkim časie ŭsie pytanni znojduć svaje adkazy.
Chočacca padkreslić značnasć taho, što abobva baki zacikaŭleny ŭ spynienni ahniu i spadziajucca na zakančennie žorstkasci, na zdziajsniennie stabilnasci, a taksama na farmiravannie kanstruktyŭnaha dyjałohu ŭ metach ahulnaj zacikaŭlenasci, jakaja pryviadzie eBałharyju i eTureččynu da dobrych uzajemaadnosin.
Kožnaja sproba parušyć dadzienuju pieramovu budzie ličycca za zdradnictva z boku adnoj z krain-udzielnic.
Zjaŭlajecca dakumientam da 6-ha sakavika z mahčymasciu abnaŭlennia z abodvuch bakoŭ.
Padpisana:
Tablov, prezident eBałharyi
Keaver, prezident eTureččyny
Hałoŭnaje kamandavannie EDEN
Comments
Спасибо. V
воут!
Vote
V
Не, такой вариант развития событий скучен...
В!
V
183 агляда и 33 вота печалька...
Калі паглядзець, што заходзілі пераважна балгары..)