[ZmicerU] Хвалюючыя навіны

Day 2,181, 08:03 Published in Belarus Belarus by ZmicerU

Сёння я ўвесь такі шчаслівы заходжу ў еРэпку. Гляджу, што цэлых два новых лісты і 6 паведамленняў. Адкрываю лісты. І бачу там ліст ад прэзідэнта іншай краіны, у якім паведамляецца, што я, напэўна, будучы СР еБеларусі і ён хоча абмеркаваць са мной некаторае пытанне.

У мяне ледзь сківіца не адвісла.

Наступны ліст ад маладога е-беларуса з заклікамі, каб я выпілаваў Рашку, аб'яднаўшыся з Венгрыяй. 🙂

Вось так паварот.

Бягом ўключаць Скайп . А там высвятляецца, што дзеючы прэзідэнт Ivan Blok37 папрасіў запусціць імпічмент і прагаласаваць ЗА. Прычынай, паводле яго слоў, стала ўмяшанне шэрага кардынала Бутара ў яго палітыку. У чатах блытаніна.

(выява адсюль)

Я хачу сказаць, што гэта не вельмі добры ўчынак. Людзі даверылі табе ўладу. Тэрмін толькі пачаўся. Бутар - не падстава адмаўляцца ад пасады. Канешне, яго паводзіны ні ў якія вароты не лезуць, але ж ты прэзідэнт.

У сувязі з гэтымі падзеямі я б хацеў запэўніць вас, што ў выпадку праходжання імпічменту нічога карэнным чынам мяняцца не будзе. Нашы з Іванам перадвыбарчыя праграмы не супярэчылі, таму змяняць нічога не трэба.

Я буду працягваць ранейшую палітыку па ўмацаванні нашай краіны ў альянсе. Таксама я збіраюся захаваць існуючыя фінскія калоніі. Кабмін будзе праводзіць незалежную палітыку згодна нацыянальным інтарэсам, нягледзячы на Бутара.

Дзякуй за ўвагу!