[Nacyjanalny Front] ZmicerU - перадвыбарчы артыкул

Day 2,155, 08:35 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Што вам сказаць, дарагія сябры? Вы і так усё бачыце. За мінулы месяц кіраўніцтвам партыі не было выдадзена ніводнага артыкула, артыкула-раздачы. Нават перад выбарамі ў Кангрэс не знайшлі час выпусціць артыкул. Нацыянальны Фронт сыходзіць у нябыт?

Не!

Колькасць нашых сябраў за мінулы месяц павялічылася, у сувязі з ТО партыі Белы Легіён і пераходам вялікай часткі яе сябраў да нас. Гэта дае нам магчымасць заставацца партыяй № 1 у краіне.

Але колькасць не значыць якасць !
Партыйцы ёсць, а працы з імі няма ніякай. Гэтую сітуацыю даўно пара выпраўляць.

Вось асноўныя пункты маёй праграмы:

Аднаўленне Рады НФ. У Раду НФ будуць уваходзіць усе кангрэсмены ад партыі і некаторыя іншыя сябры партыі. Рада будзе выконваць ролю памочніка, дарадцы Старшыні партыі, партыйнага ўрада. Будзем нешта абмяркоўваць, прыдумляць новыя праекты, конкурсы, віктарыны.

Партыйная праца. Трэба аднавіць партыйную працу: артыкулы, віктарыны, раздачы. Трэба запрашаць некалькі маладых і перспектыўных гульцоў у Раду НФ, каб яны атрымлівалі досвед працы ў камандзе, выканання заданняў.

Пошук ідэі. Мы страцілі нашу ідэю. Ідэю, якая рухала нас, натхняла. Мы дасягнулі таго, за што змагаліся. Трэба паставіць перад сабой новыя мэты, не менш грандыёзныя чым раней.

Кангрэс. Трэба больш адказна падыходзіць да фарміравання партыйнага спісу на выбарах у Кангрэс. Недзе трэба даць дарогу зарэкамендавалым сябе пачаткоўцам.

Кандыдат у Прэзідэнты еБеларусі. Ужо вельмі доўга наша партыя не вылучае сваіх партыйцаў на пасаду Прэзідэнта еБеларусі, а толькі падтрымлівае чальцоў іншых партый. Гэта дрэнна. Найбуйнейшая партыя краіны амаль заўсёды павінна мець таго, каго можна прапанаваць на галоўную пасаду.

А што ж трэба яшчэ для змен у партыі? Тваё жаданне! Твая актыўнасць! Твая творчасць!

Выходзь з спячкі! Галасуй за перамены!
ZmicerU