[Nacyjanalny Front] Галасуй за будучыню! + КОНКУРС!

Day 2,165, 14:51 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вітаем, сябры!
Хутка адбудуцца выбары ў Кангрэс еБеларусі. У гэты раз, пры складанні партыйнага спісу на выбары, адбыліся невялікія, але важныя перамены. Была зроблена стаўка на перспектыўных гульцоў. 5 актыўных сябраў партыі Нацыянальны Фронт, якія яшчэ не былі ў Кангрэсе, размяшчаюцца ў пачатку спіса. Спадзяюся, што іх знаходжанне ў Кангрэсе дасць новы штуршок да развіцця краіны і партыі.

У гэтым месяцы партыя Нацыянальны Фронт ідзе на выбары з наступным партыйным спісам:
1 Bakharevich
2 sergfess
3 doctor AS
4 volnadumec
5 NiRuski
6 Litvins
7 ZmicierKK
8 F. Simple
9 fremanueloh
10 Kyverbel
11 Kobby88
12 incertidumbre
13 mamuk
14 cCcNUEVEOCHOcCc
15 ZmicerU
16 belriot
17 Hyena Black
18 Poltavets Aleksej
19 Poltavets Gennadiy
20 Slimmer09
21 zyhmund
22 Eugen Chen
23 BigBossBY
24 TechnoBaseBy
25 romka1911

З кангрэсменаў ад партыі будзе ўтворана Рада НФ.

Партыя працягне прытрымлівацца абранага раней курса і будзе працаваць на варце нацыянальых інтарэсаў.

P.S.: Некаторыя з членаў партыі былі камандзіраваныя ў іншыя партыі. Нагадваю, што галасаваць трэба за родны Нацыянальны Фронт!


Крочым наперад! Гэты слоган ўжо больш за год з'яўляецца ключавым пасланнем партыі краіне і сімвалізуе нашу няспынную працу на карысць роднай е-краіны.

Час бяжыць... Мяняецца партыя - мяняюцца лозунгі. Таму мы аб'яўляем конкурс на лепшы новы слоган для НФ. Ён павінен быць лаканічным, адлюстроўваць партыйную дзейнасць, адпавядаць нашым ідэям. Мова слогану - толькі беларуская! Удзельнічаць могуць усе жыхары е-Свету. Прыз пераможцу - 5 голд. Амаль кожны ўдзельнік атрымае 1 ку7 танк за ўдзел.

Пераможцы можа і не быць, калі ўсё слоганы будуць адхілены. У такім выпадку аўтару лепшага слогану з усіх будзе выдадзены суцяшальны прыз - 2 голд, але слоган выкарыстоўвацца не будзе.

Свае слоганы дасылаць мне асабістым паведамленнем!

Тэрмін заканчэння прыёму работ - 27 кастрычніка. Поспехаў!

Старшыня партыі
ZmicerU