[Nacyjanalny Front] Гістарычная Віктарына: Вынікі

Day 2,018, 11:25 Published in Belarus Belarus by Jan Karal Chadkievicz


Музычны фон: Стары Ольса - Рыцар Байда.

Партыя Нацыянальны Фронт вітае вас!

Скончылася наша гістарычная віктарына і можна падвесці вынікі.

Праз вялікую колькасць людзей, што правільна адказалі (чаго мы не чакалі), мы павялічылі прызавы фонд і змянілі сістэму выдачы прызоў.

Усяго было 21 пытанне:

Правільна што адказалі на ўсе пытанні атрымліваюць па 30 ку7 танкаў: Kryvich, Danatelus, vadzimir, Anarkisto, Alangel, UladzimirK.
Правільна што адказалі на 20 пытанняў атрымліваюць па 25 ку7 танкаў: Eugene Just II, Vitali Gomel, KirylaMenski.
Правільна што адказалі на 19 пытанняў атрымліваюць па 20 ку7 танкаў: Mikita22.
Усе астатнія, якія прынялі ўдзел у віктарыне, атрымаюць па 10 ку7 танкаў.

Усяго было раздадзена 345 ку7 танкаў на прэміі.

Правільныя адказы:



1. Ягайла, Уладзіслаў ІІ.

Унук Гэдэміна й сын Альгерда. Ажаніўся на польскай каралеве Ядзьвізе (Крэўская Ўнія) і зрабіўся каралём Польшчы, аддаўшы ўладу ў ВКЛ свайму стрыечнаму брату Вітаўту. Ачольваў польскае войска ў Грунвальдзкай Бітве. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў, чальцы каторай былі кіраўнікамі ў шмат якіх краінах Эўропы.

2. Ян ІІІ Сабескі.

Вялікі гетман кароны, пасьля кароль польскі й вялікі князь літоўскі. Войска Сьвятарнай Лігі пад яго камандваньнем разьбіла туркаў пад Венай, спыніўшы гэтам іхнюю экспансыю ў Эўропу.

3. Ян Караль Хадкевіч.

Вайсковы й палітычны дзяяч ВКЛ, які займаў пасады ваяводы віленскага й вялікага гетмана літоўскага. Пад яго камандваньнем былі разьбітыя швэды пад Кірхгольмам і туркі ў Хоцімскай бітве. Актыўны ўдзельнік паходаў на Масковію.

4. Багуслаў Радзівіл.

Прадстаўнік роду Радзівілаў, вайсковы й палітычны дзяяч ВКЛ, вялікі харунжы й канюшы ВКЛ. Разам са свам стрыечным братам Янушам Радзівілам падпісаў Кейданскую Ўнію з Швэцыяй каб абараніць ВКЛ ад маскоўскай экспансыі.



5. Вітаўт Вялiкi.

Унук Гэдэміна й сын Кейстута. Вялікі Князь Літоўскі, які яшчэ пры жыцьці быў названы "Вялікім". Ачольваў войска ВКЛ у Грунвальдскай Бітве.

6. Януш Радзівіл.

Прадстаўнік роду Радзівілаў, вайсковы й палітычны дзяяч ВКЛ, займаў пасады ваяводы віленскага й вялікага гетмана літоўскага. Падчас казацкага паўстаньня ачольваў войска ВКЛ і перамог і бітве пад Лоевам, удзельнік бітвы пад Белай Цэрквай.

Адчайна й безпасьпяхова намагаўся абараніць радзіму ў вайне з Масковіяй 1654-1667 гг. Дзеля гэтай мэты заключыў Кейданаўскую Ўнію з Швэцыяй, але ў выніку швэды здрадзілі.

7. Юры Геркулес Радзівіл.

Прадстаўнік роду Радзівілаў, вайсковы й палітычны дзяяч ВКЛ, займаў пасады ваяводы кіеўскага й вялікага гетмана літоўскага. Праславіўся сваім удзелам у больш як 30-ці бітвах з Масковіяй, татарамі й Тэўтонскім Ордэнам, у тым ліку пад Лаппушынам і ў Аршанскай бітве.

8. Канстанцін Астожскі.

Прадстаўнік рода Радзівілаў, адзін з найлепшых палкаводцаў ВКЛ, вялікі гетман літоўскі. Пасьпяхова ваяваў супраць татараў. Упісаў сваё імя ў вайсковую гісторыю тым, што перамог у Аршанскай Бітве пераўзыходзячыя сілы Масковіі.



9. Стэфан Баторы.

Сын ваяводы Траньсільваніі. Быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Ня гледзячы на тое, што ня ведаў моваў двох народаў таленавіта кіраваў аб'яднанай дзяржавай. Плянаваў перанесьці сталіцу ў Гародню. Пасьпяхова ваяваў супраць масковіі ў Лівонскай вайне.

10. Жыгімонт І Стары.

Прадстаўнік дынастыі Ягелонаў, кароль польскі й вялікі князь літоўскі. Ваяваў супраць Масковіі, татараў і Тэўтонскага Ордэну. У выніку Тэўтонскі Ордэн стаўся ягоным васалам. Быў мэцэнатам і аматарам мастацтваў. Быў фундатарам Францішка Скарыны.

11. Барбара Радзівіл.

Прадстаўніца роду Радзівілаў, знакамітая прыгажуня, асоба рэнэсанснага тыпу, спадкаемца ўладаньняў Гаштольдаў. Жонка вялікага князя літоўскага й караля польскага Сыгізмунда ІІ Аўгуста.

Ёсьць меркаваньні, што была атручаная маці караля Бонай Сфорцай. Вобраз Барбары Радзівіл папулярны ў мастацтве.

12. Ерэмія Міхал Карыбут-Вішнявецкі.

Прадстаўнік роду Карыбут-Вішнявецкіх, дынастыі Гэдэмінавічаў. Адзін з наймагутных і багатых людзей у аб'яднанай дзяржве. Асноўны ачольца войскаў Кароны й ВКЛ падчас паўстаньня Багдана Хмяльніцкага.



13. Мацей Казімір Сарбеўскi.

Культурны дзяяч ВКЛ, лацінамоўны паэт і літаратурны тэарэтык. Падчас жыцьця ўважаўся за найвыбітнейшага лацінамоўнага паэта ў Эўропе. Папа Рымскі Урбан VIII узнанагодзіў яго лаўравым вянком.

14. Марцін Пачобут-Адляніцкі.

Навуковы дзяяч ВКЛ, асьветнік, астраном і матэматык.

15. Тамаш Жарбоўскі.

Навуковы дзяяч ВКЛ, астраном, архітэктар і матэматык. Найстарэйшы ва Ўсходняй Эўропе іезуіт.



16. Жыгімонт II Аўгуст.

Прадстаўнік дынастыі Ягелонаў, кароль польскі і вялікі князь літоўскі. Падпісаў Люблінскую Вунію, па якой Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае ядналіся ў канфедэратыўную дзяржаву — Рэч паспалітую. Ваяваў з Масковіяй, Турэччынай і татарамі.

17. Мікола Радзівіл Руды.

Прадстаўнік роду Радзівілаў, вайсковы й палітычны дзяяч ВКЛ, займаў пасады ваяводы віленскага й трокскага, гетмана літоўскага й вялікага канцлера літоўскага. Узяў Вэндэн і Вялікія Лукі падчас вайны з Масковіяй, удзельнічаў у аблозе Пскова.

18. Леў Сапега.

Дзяржаўны й вайсковы дзяяч ВКЛ, дыплямат, палітычны тэхноляг. Займаў розныя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Удзельнік Лівоскай Вайны й паходаў на Масковію. Удзельнічаў у распрацаўцы Статуту ВКЛ.



19. Міхал Казімір Пац.

Дзярдаўны й вайсковы дзяяч ВКЛ, ваявода віленскі, вялікі гетман літоўскі. Удзельнік войнаў з швэдамі й маскавітамі.

20. Міхал Казімір Агінскі.

Дзярдаўны й вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Займаў розныя пасады дзяржаўныя ў ВКЛ, у тым ліку ваяводы віленскага й вялікага гетмана літоўскага. паэт, пісьменьнік, кампазытар, драматург.

21. Дзьмітры "Байда" Карыбут-Вішнявецкі.

Прадстаўнік роду Карыбут-Вішнявецкіх, дынастыі Гэдэмінавічаў. Стараста Чаркасскі й Канеўскі ВКЛ. Уважаецца заснавальнікам Запаросскай Сечы. Актыўна ваяваў супраць туркаў, намагаўся заключыць атытурэцкую дамову паміж ВКЛ і Масковіяй, але гэтая задума ня мела посьпеху. Трапіў у палон да туркаў, быў пакараны ў Стамбуле.



Асаблівая падзяка за дапамогу партыйцам Alies Bu, ZmicierKK i incertidumbre.

Крочым наперад! Жыве Беларусь!