[Nacyjanalny Front] Урачыстая раздача танкаў! + Эфір на еРадыё!

Day 1,991, 08:52 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!

222 гады таму, 3 мая 1791 года была прынята Канстытуцыя 3 мая - асноўны дакумент Рэчы Паспалітай. Была першай Канстытуцыяй у Еўропе і другой у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША).

Значныя і адметныя новаўвядзенні
Згодна з гэтай Канстытуцыяй, абвяшчалася суверэннасць Рэчы Паспалітай як унітарнай дзяржавы, ліквідаваўся падзел на Карону і ВКЛ. Адначасова кароль захаваў тытул вялікага князя літоўскага. У ВКЛ засталося судаводства, свой скарб, роўнае прадстаўніцтва ў сейме і яго камісіях. Месцам правядзення сеймаў вызначана Варшава, але яны маглі адбывацца раз у 3 гады ў Гродне. Абвясціла нязменнасць кардынальных правоў, захавала карпаратыўнасць і адзінаўладдзе за шляхецкім саслоўем, шляхецкія правы і прэрагатывы абвяшчала непарушнымі. Грамадзянскія свабоды распаўсюджваліся на прывілеяваныя станы шляхты, духавенства, чыноўнікаў. Адначасова рабіліся ўступкі жыхарам гарадоў дзяржаўнай юрысдыкцыі, у ліку якіх асабістая недатыкальнасць, права набыцця зямлі, дваранства, заняцця ніжэйшых адміністрацыйна-судовых і царкоўных пасад. Абвешчана свабода веравызнанняў з захаваннем дзяржаўнасці каталіцтва. Епіскапы пераведзены на дзяржаўнае ўтрыманне. Дэкларавалася апека права і ўрада над феадальна-залежнымі сялянамі.

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай па Канстытуцыі 3 мая 1791 года
Заканадаўчая ўлада аддадзена 2-палатнаму сейму (палата дэпутатаў і сенат), выканаўчая — каралю і радзе з 6 міністраў, падсправаздачных сейму. Міністраў назначаў кароль. Палата дэпутатаў складалася з 204 паслоў (з іх 24 прадстаўлялі гарады з дарадчым голасам), выбраных на 2 гады на мясцовых сейміках. Выбарчы голас атрымалі асобы шляхецкага стану з 19 гадоў, якія мелі гадавы даход больш за 100 злотых і былі запісаны ў земскія кнігі. Сенат складаўся з 132 саноўнікаў, у т.л. караля, які быў пазбаўлены права заканадаўчай ініцыятывы, але меў права адкладальнага вета. Ліквідавана права ліберум вета (liberum veto), усе пастановы сейма павінны былі прымацца большасцю галасоў, уведзена спадчыннасць трона. Выканаўчай адміністрацыяй на мясцовым узроўні былі парадкавыя камісіі, якія выбіраліся мясцовымі сеймікамі. Земскія і гродскія суды аб'ядноўваліся ў зямянскія суды. Пажыццёвасць пасад скасоўвалася, змянялася іх выбарнасцю на дзяржаўным утрыманні. Канстытуцыя абвяшчалася нязменнай на 25 гадоў. Перагледзець яе мог толькі канстытуцыйны сейм.

Па матэрыялах Вікіпедыі - свабоднай энцыклапедыі.
У гонар гэтага наша партыя Нацыянальны Фронт праводзіць раздачу танкаў жыхарам еБеларусі.
Кожны жыхар еБеларусі, які пакіне каментар пад артыкулам атрымае 3 q7 танка. Жыхар еБеларусі да 26 узроўня ўключна, які выканаў усе умовы атрымае 6 q7 танкаў!

Старшыня партыі Нацыянальны Фронт
ZmicerU

Заўтра, 4 мая 2013 г., у 21.00 па мінскім часе і ў 22.00 па маскоўскім адбудзецца інтэрв'ю з кандыдатам у Прэзідэнты еБеларусі ValdemarButor! Запрашаем ўсіх бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым кандыдатам і задаць яму свае пытанні падчас гутаркі. Мова эфіра - руская. Вядучы - ZmicerU.

Эфір адбудзецца тут (клікні).

Запрашаем!