[Нацыянальны Фронт] Вынікі конкурсу + Раздача

Day 2,183, 10:53 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вітаем, сябры!
Падведзены вынікі конкурсу на лепшы новы слоган для партыі Нацыянальны Фронт. Удзел у конкурсе прыняло 10 чалавек. Дзякуй усім за ўдзел! Дзевяць з іх ужо атрымалі свае прызавыя танкі, а пераможца конкурсу, спадар Litvins, атрымаў 5 голд.

Наш новы слоган - Са спадчынай у будучыню!
Ён адлюстроўвае каштоўнасці нашай партыі. Мы памятаем сваю гісторыю. Мы не забываем роднай беларускай мовы. Мы крочым у будучыню са спадчынай, якая засталася нам ад продкаў.

Слоган размешчаны на новым банэры партыі. Ён выкананы ў адпаведнасці з традыцыямі партыйнай сімволікі і адпавядае сучасным тэндэнцыям у галіне дызайну.

Зараз еБеларусь вядзе баі за свае паўночныя калоніі. Партыя Нацыянальны Фронт вырашыла дапамагчы вам і выдаць па 3 ку7 танка жыхарам еБеларусі. Трэба провотаць артыкул і пакінуць каментар пад ім. Спяшайцеся! Колькасць танкаў абмежавана.



Са спадчынай у будучыню!

Старшыня партыі
ZmicerU