[ПАП] пазбавімся непатрэбшчыны

Day 2,095, 05:10 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann
постскрыптум перасунуты на пачатак артыкулу

гісторыя з жыцьця. ў маёй вёсцы шмат гадоў існавалі дзьве піўныя - стратэгічныя аб'екты й цэнтры цывілізацыі, калі хтосьці ня ведае чэскіх рэаліяў - адна ў пажарных, другая ў вясковым доме культуры (троху недакладны пераклад, але так неяк). і ў тую й у другую хадзіла штовечар пара чалавек. зусім мала. сумна. абодзьве дохлі. чаго вы хацелі ад вёскі дзе жыве паўтары сотні чалавек (улічваючы дзяцей і інвалідаў што самі ня ходзяць)?

але вось ад першага жніўня вырашылі яны аб'яднацца. пажарныя зачыніліся й пайшлі дапамагаць да дому культуры. ў выніку - ў вёсцы стварыўся сапраўдны цэнтар грамадскага жыцьця. людзей туды ходзіць ў два разы чым раней у абодзьве разм. ды і з суседніх вёсак госьці прыходзяць...



аб чым гэта я? ізноў аб піве? не...


неяк з няма чаго рабіць (бяжыць тут у кансолі доўгі біллінгавы працэс на вынікі працы якога трэба пачакаць) зайшоў я сёньня на так званы сэнатны хворум - поўгадзіны мэдытаваў над дохлымі дыскусіямі, але неяк не стаўся прасьвятлённым сэнсам іхняга існаваньня. хіба што пэўныя амбіцыі ягоных адміністратараў? ну, ня больш, ня меньш. (аб непатрэбнасьці мелкамяккага скайпачату я ўжо стаміўся пісаць. таму больш ня буду). што можа ў гэтых левых і ня маючых непасрэднага дачыненьня да гульні дзірах рабіць нармальны сэнатар? абмяркоўваць законапраекты? для гэтага існуе і ёсьць больш чым дастатковай тутэйшая прэса - нішто не перашкаджае пры паданьні законапраекту стварыць адпаведны артыкул і прапанаваць яго да ўсеагульнага абмеркаваньня. вырашаць тайныя рэчы нейкія? на гэта тут ёсьць прыватныя паведамленьні. бачу там нават галасаваньні - ўвогуле сьмешна...

але ня сьмешна тое, што пасьля кожных выбараў паміж сэнатарамі знаходзяцца й тыя, што спрабуюць рабіць з рэшты сэнатараў стада тупых бараноў, ганяюць іх туды сюды па розных рэсурсах, аналізуюць актыўнасьць рэшты сэнату паводле прысутнасьці ў леванэтах, прыдумалі нават тэрмін "ололо-закон" (тыпа закон які ня быў абмеркаваны і папярэдне прагаласаваны па за межамі гульні)...

дасьвіданьня, дарагія прыхільнікі вогонізму, бальшавізму, лукашэнкавых палатак, тайных соймаў бнф і іншых каргокультавых псэўдадамакратычных ўтварэньняў!

прапаную самастойным сэнатарам (сучасным і будучым) наступныя правілы ўнутрысэнатнае камунікацыі

1. не губляйце час у левачатах і левафорумах. адзіныя каму яны патрэбныя - іхнія адміністратары (якія, дарэчы, не абавязкова зьяўляюцца сэнатарам)

2. калі вы яшчэ ня маеце ўласную газэту - завядзіце. калі шкада 2G - збвярніцеся да сябраў па партыі альбо да міністэрства інфармацыі

3. калі хочаце каб ваш законапраект быў абмеркаваны, і атрымаў большыя шанцы да прыняцьця - зрабіце прысьвечаную яму інфармацыйны артыкул ва ўласнай газэце (партыйнай, мінінфавай, калі сваёй няма). пасьля прапануйце законапраект і памясьціце спасылку да яго ў артыкул

4. сачыце за прэсай. прымайце ўдзел у абмеркаваньні. перад галасаваньнем, калі раптам ня ведаеце як галасаваць, спытайцеся ў партыйным шаўту, пачытайце амеркаваньне закону у прэсе. не сьпяшайцеся - маеце на прыняцьцё рашэньня 24 гадзіны.

5. ня бойцеся прапаноўваць законапраекты. але не губляйце свой і чужы час прапановай бязсэнсоўных законаў, законаў с мінімальнай шанцай прыняцьця. адзіны што атрымае ў выніку шкоду - вашая рэпутацыя.

6. дадайце ў сябры сэнатараў і вырашайце ў прыватных справах пытаньні якія ня хочаце вырашаць праз прэсу. не лянуйцеся карыстацца партыйнам шаўтам.

p.p.s. дыскусия аб "агульных правілах", думаю, вартая самастойнай тэмы